Магнус III Мекленбургскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магнус III Мекленбургскі
ням.: Magnus III. von Mecklenburg
Roman Catholic Bishop of Schwerin[d]
5 лістапада 1516 — 18 студзеня 1550
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Schwerin[d]
Папярэднік Peter Wolkow[d]

Нараджэнне 4 ліпеня 1509
Смерць 28 студзеня 1550 (40 гадоў)
Месца пахавання
Род Мекленбургскі дом[d]
Бацька Генрых V Мекленбургскі[d]
Маці Урсула Брадэнбургская[d]
Жонка Елізавета Дацкая[1]
Веравызнанне лютэранства і Каталіцкая Царква[2]
Дзейнасць elected bishop, каталіцкі біскуп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магнус III Мекленбургскі (ням.: Magnus III. von Mecklenburg; 4 ліпеня 1509, Штаргард — 28 студзеня 1550, Бютцаў) — герцаг Мекленбург-Шверына, з 1516 года біскуп Шверына і з 1532 года адміністратар Шверынскага біскупства.

Магнус — старэйшы сын герцага Генрыха V Мекленбургскага. Паколькі ён памёр раней свайго бацькі, ён не кіраваў у Мекленбургу. 21 ліпеня 1516 года, гэта значыць яшчэ малалетнім, Магнус быў выбраны біскупам Шверына. Да сваёй канфірмацыі ў 1532 годзе пытаннямі кіравання займаўся пастар Шверынскага сабора Генрых Банцков. Дзякуючы ўводу ў Мекленбургу Рэфармацыі Магнус стаў з 16 верасня 1532 года адміністратарам Шверынскага біскупства. 26 жніўня 1543 года ён жаніўся на Елізавеце Дацкай, дачцэ караля Даніі Фрыдэрыка I. Вяселле праходзіла ў Кільскім палацы. Дзяцей у Магнуса і Елізаветы не было. Магнус памёр у Бютцаве і быў пахаваны каля царквы Даберанскага манастыра. Пераемнікам Магнуса III на пасадзе біскупа Шверына стаў яго стрыечны брат Ульрых Мекленбургскі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]