Магній
Магній (лац.: Magnesium) Mg — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 12. Серабрыста-белы метал.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Шырока распаўсюджаны ў прыродзе (8-е месца сярод элементаў). Амаль кожны восьмы мінерал утрымлівае магній. Запасы карбанатаў магнію — магнезіту MgCO3 і даламіту CaCO3·MgCO3 — практычна невычарпальныя. Таксама шырока распаўсюджаныя сілікаты магнію — тальк, серпенцін (азбест) і інш. Вялікая колькасць магнію — у марской вадзе.
Магній утрымліваецца ў жывых арганізмах (зялёны пігмент раслін хларафіл утрымлівае каля 2,5% магнію).
[правіць] Прымяненне
Сплавы на аснове магнію шырока ўжываюцца ў авіябудаванні (магній лягчэйшы на трэць за алюміній і амаль у два разы больш трывалы). Сплавы магнію немагнітныя, не іскраць пры ўдарах і трэнні, трывалыя супраць вібрацыйных нагрузак. Недахоп — нізкая каразійная ўстойлівасць (патрэбна абарончае пакрыццё).
