Магнітар
З пляцоўкі Вікіпедыя.
МАГНІТА́Р, адмена нейтроннай зоркі, якая валодае моцным магнітным полем (больш за 4,4×1013 Гс[1]), і ў якой электрамагнітнае выпрамяненне адбываецца пераважна пад уздзеяннем гэтага магнітнага поля. Выпрамянне магнітара адбываецца ў рэнтгенаўскім і гама-дыяпазонах і практычна не існуе ў радыёдыяпазоне.
Гл.таксама: пульсары.
Магчымымі назіранымі праявамі магнітараў лічацца: крыніцы мяккіх паўторных гама-усплёскаў (SGR), анамальныя рэнтгенаўскія пульсары (AXP), крыніцы гама-усплёскаў (GRB).
Астрафізікі Роберт Данкан і Крыстафер Томпсан прапанавалі ў 1990-х гг. тэорыю ўтварэння такіх цел у першыя 10—30 сек пасля моманту гравітацыйнага калапсу і ўзнікнення нейтроннай зоркі ў выпадку яе вярчэння, хутчэйшага за пэўны парог (парадку 3 мс), праз механізм г.зв. α-Ω дынама-машыны (хуткае і ўнутрана неаднароднае вярчэнне вельмі шчыльнага і гарачага цела).[1][2]
- Robert C. Duncan, Cristopher Thompson. Magnetars // High Velocity Neutron Stars and Gamma-Ray Bursts, eds. R. E. Rothschild & R. E. Lingenfelter (AIP Conf. Proc. 366, Am. Inst. Phys., New York, 1996). — [1].
- Robert C. Duncan, Cristopher Thompson. Formation of Very Strong Magnetized Neutron Stars: Implications for Gamma-Ray Bursts // The Astrophysical Journal, 392:L9-L13, 1992 June 10.
Cite error: <ref> tags exist, but no <references/> tag was found


