Магнітнае схіленне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Змяненне магнітных схіленняў за 1590—1990 гады

Магнітнае схіленне — вугал, паміж паўночным накірункам сапраўднага і магнітнага мерыдыянаў. Яно лічыцца станоўчым (усходнім), калі магнітны мерыдыян адхілены да ўсходу (направа), і адмоўным (заходнім), калі магнітны мерыдыян адхілены да захаду (налева) ад сапраўднага мерыдыяна.

Ведаючы велічыню магнітнага схілення, магчыма перайсці ад магнітнага азімута да сапраўднага (геаграфічнага). Значэнне магнітнага схілення паказваецца на магнітных картах і выкарыстоўваецца для вызначэння сапраўднага мерыдыяна па паказаннях магнітнага компаса. Прыблізна можна лічыць, што Зямля з'яўляецца аднастайна намагнічаным шарам, магнітная вось якога складае вугал 11,5° з воссю кручэння Зямлі (становішча магнітных палюсоў Зямлі з часам змяняецца).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]