Магнітуда вулканічнага вывяржэння

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

МАГНІТУ́ДА ВУЛКАНІ́ЧНАГА ВЫВЯРЖЭ́ННЯ, паказальнік магутнасці вулканічнага вывяржэння. Існуюць розныя шкалы і методыкі вымярэння магнітуды, аснаваныя на розных спалучэннях ацэнак назіраных або мераных з'яваў.

VEI[правіць | правіць зыходнік]

Шкала VEI, Volcanic Explosivity Index (літар. Шкала вулканічнай выбуховасці), асноўваецца на вымярэнні шэрагу параметраў, назіраных у час вывяржэння.

VEI Характарыстыка Вышыня слупа выкідаў Аб'ём выкінутай пароды Тып Частасць Прыклад
0 невыбуховае < 100 м ×1 тыс. м³ Гавайскі штодня Кілауэа
1 слабое 100-1000 м ×10 тыс. м³ Гавайскі/Страмболійскі штодня Страмболі
2 выбуховае 1-5 км ×1000 тыс. м³ Страмболійскі/Вулканаўскі раз на тыдзень Галерас, вывяржэнне 1992
3 сур'ёзнае 3-15 км ×10 000 тыс. м³ Вулканаўскі раз на год Руіс, вывяржэнне 1985
4 катаклізм 10-25 км ×100 000 тыс. м³ Вулканаўскі/Плініеўскі раз на дзесяткі гадоў Галунгунг, вывяржэнне 1982
5 параксізм >25 км ×1 км³ Плініеўскі Раз на сотні гадоў Сент-Хеленс, вывяржэнне 1980
6 каласальнае >25 км ×10 км³ Плініеўскі/Ультра-плініеўскі раз на сотні гадоў Кракатаў, вывяржэнне 1883
7 супер-каласальнае >25 км ×100 км3 Ультра-плініеўскі раз на тысячы гадоў Тамбара, вывяржэнне 1815
8 мега-каласальнае >25 км ×1000 км³ Ультра-плініеўскі Раз на дзесяткі тысяч гадоў Йелаўстон, вывяржэнне Хаклберы-Рыдж; Тоба, «маладая падзея»

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]