Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій
(БДУТ)
Заснаваны 1973
Рэктар Максім Аляксандравіч Кіркор[1]
Размяшчэнне Магілёў
Юрыдычны адрас Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, 212027, пр. Шміта, 3
Сайт bgut.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скар. БДУТ) — універсітэт у Магілёве, адзіная ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю. Размешчаны ў комплексе будынкаў па адрасе пр. Шміта, 3.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю быў адкрыты 1 студзеня 1973 года як Магілёўскі тэхналагічны інстытут (МТІ) на базе тэхналагічнага факультэта Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У красавіку 2002 г. па выніках атэстацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (МДУХ). 26 сакавіка 2021 года міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад аб перайменаванні ўстановы вышэйшай адукацыі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скарочаная назва БДУТ)[2].

Падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру ўніверсітэт ажыццяўляе па 11 спецыяльнасцях. Ва ўніверсітэце працуе спецыялізаваны Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. БДУТ з’яўляецца галаўным ВНУ у распрацоўцы адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для спецыяльнасцяў харчовага профілю.

Ва ўніверсітэце на 20 кафедрах працуюць 287 выкладчыкаў, у тым ліку 14 дактароў і прафесараў, 89 дацэнтаў. З іх 6 абраныя акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі Акадэміі аграрных навук, Акадэміі холаду, Інжынернай акадэміі і інш.

За 30 гадоў дзейнасці выкладчыкі ВНУ падрыхтавалі 13 тысяч спецыялістаў. Больш за 40 яго выпускнікоў абаранілі дысертацыі, у тым ліку дзве доктарскія.

Факультэты і інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Рэктарат". Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій. 22.09.2021. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. http://www.bgut.by/sites/default/files/userfiles/About-us/prikaz_208_ot_26.03.2021_o_pereimenovanii_universiteta-1-2.pdf

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]