Мадарскі коннік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мадарскі коннік*
Madara Rider**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Мадарскі коннік
Мадарскі коннік
Краіна Сцяг Балгарыі Балгарыя
Тып Cultural
Крытэрыі i, iii
Спасылка 43
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1979  (3 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Мадарскі коннік (балг.: Мадарски конник) — археалагічны помнік, рэльефная выява конніка, высечаная на стромкай скале на вышыні 23 м. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Балгарыі, каля вёскі Мадара. Унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1979 годзе.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

Помнік датаваны прыблізна 710 годам н. э. і быў створаны падчас кіравання булгарскага хана Тэрвела. Па адной з версій, на скале малюнак самога хана. Паводле іншай тэорыі, наскальны рэльеф створаны старажытнымі фракійцамі і адлюстроўвае фракійскага бога. Па трэцяй тэорыі на скале высечана выява Святавіта (славянскага бога) прыкладна ў канцы 6 стагоддзя н. э.

Надпісы[правіць | правіць зыходнік]

Вакол выявы конніка на скале высечаны 3 надпісы на візантыйскай мове, якія змяшчаюць важную інфармацыю аб гэтым перыядзе ў гісторыі Балгарыі. Прафесар Весяліна Бешаўліеў у сваёй кнізе «Протабалгары» паказвае, што самы стары з надпісаў - праца Тэрвела, пад кіраўніцтвам хана быў створаны і сам помнік. Аўтарства астатніх надпісаў прыпісваюць ханам Круму (796-814) і Амуртагу (814-831).

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]