Мадрыдскі ўніверсітэт
| Мадрыдскі ўніверсітэт Камплутэнсэ Universidad Complutense de Madrid |
|
| Арыгінальная назва: |
Universidad Complutense de Madrid |
|---|---|
| Заснаваны: | |
| Рэктар: |
Хасэ Карыльё (José Carrillo) |
| Размяшчэнне: | |
| http://www.ucm.es | |
Мадрыдскі ўніверсітэт (ісп.: La Universidad Complutense de Madrid, UCM) — найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова Іспаніі.
Створаны ў 1836 аб'яднаннем універсітэта ў г. Алькала-дэ-Энарэс (засн. ў 1508 у правінцыі Мадрыд) і Цэнтральнага ўніверсітэта ў Мадрыдзе (з 1821). Меў назву Цэнтральны ўніверсітэт Мадрыда. 3 1850 — Мадрыдскі ўніверсітэт. Дзяржаўная навучальная ўстанова. У 1994/95 навуч. г. больш за 127 тыс. студэнтаў; факультэты: філасофіі і адукацыйных навук, геаграфіі і гісторыі, філалагічны, матэматычны, фізічны, геалагічны, біялагічны, права, медыцынскі, ветэрынарных навук, фармацэўтычны, эканомікі і кіравання, палітычных навук і сацыялогіі, інфарматыкі, выяўленчага мастацтва, аданталогіі. Пры ўніверсітэце працуюць: інстытуты прыкладнога магнетызму, навук аб навакольным асяроддзі, эмбрыялогіі, судовай анатоміі, крыміналогіі, астраноміі і геадэзіі, педагагічных навук, сучасных моў і перакладу, правоў чалавека, наркалогіі, кампаратыўнага права, феміністычных праблем, патэнцыялу чалавека і інш.; Цэнтр еўрапейскай дакументацыі, каледжы, школы, клінічныя шпіталі. Мае бібліятэку (больш за 1,5 млн. тамоў), музей, батанічны сад.
Вядомыя выпускнікі [правіць]
- Хасэ Артэга-і-Гасет (1904), філосаф, культуролаг
- Віктар Сянкевіч, беларускі гісторык, дзеяч беларускай эміграцыі