Мадх’я-Прадэш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мадх'я-Прадэш)
Мадх'я-Прадэш
मध्य प्रदेश, Madhya Pradesh
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Горад Бхапал
Дата ўтварэння 26 студзеня 1950
Кіраўнік Mohan Yadav[d]
Насельніцтва (2001)
60,385 млн (7-е месца)
Шчыльнасць 196 чал./км²
Плошча 308 144 км²
Мадх'я-Прадэш на карце
Абрэвіятура IN-MP
Код ISO 3166-2 IN-MP
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мадх'я-Прадэш (англ.: Madhya Pradesh з хіндзі: «мадх'я» — цэнтральны, «прадэш» — вобласць, рэгіён), штат у цэнтральнай частцы Індыі. Гранічыць са штатамі Утар-Прадэш на паўночным усходзе, Чхатысгарх на ўсходзе, Махараштра на поўдні, Гуджарат на захадзе і Раджастхан на паўночным захадзе. Займае другое месца сярод штатаў па плошчы (308 144 км2) і 7-е па насельніцтву (60,4 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бхапал. Буйныя гарады: Джабалпур, Індаур, Гваліёр.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да выдзялення з яго складу ў 2000 штата Чхатысгарх, Мадх'я-Прадэш быў буйнейшым па плошчы штатам у краіне.

Штат Мадх'я-Прадэш знаходзіцца на водападзеле басейнаў Бенгальскага заліва (прытокі Ганга, Маханады і Гадавары) і Аравійскага мора (Нармада, Тапты). Рака Нармада — традыцыйная граніца паміж паўночнай і паўднёвай Індыяй. Частку штата складае буйное вулканічнае плато Мальва.

Лясістасць складае 31%.

Клімат субтрапічны, тры сезоны: сухое гарачае лета (красавік—чэрвень), перыяд мусонных дажджоў (ліпень—верасень), адносна сухая зіма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 321 па 185 да н.э. тэрыторыя штата ўваходзіла ў склад імперыі Маур'яў. З 4 стагоддзя н.э. — пад уладай дынастыі Гуптаў. Пасля перыяду феадальнай раздробленасці паўночная частка гэтай тэрыторыі ў 13 стагоддзі перайшла пад кантроль Дэлійскага султаната.

У сярэдзіне 16 стагоддзя большая частка тэрыторыі штата ўвайшла ў склад імперыі Вялікіх Маголаў. З аслабленнем апошняй уладарамі краю сталі плямёны маратхаў (продкі сучаснага насельніцтва штата Махараштра). У выніку трох англа-маратхскіх войн 17751818 іх змянілі англічане.

Сучасную назву штат атрымаў у 1950.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Двухпартыйная сістэма: асноўная барацьба ідзе паміж Індыйскім нацыянальным кангрэсам і Бхаратыя джаната парты. З 2003 ва ўладзе ў штаце знаходзіцца Бхаратыя джаната парты (173 месцы ў асамблеі штата з 230).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

ВУП штата — 32 млрд. долл. ЗША (2004).

Асноўныя галіны прамысловасці — лёгкая, машынабудаванне і металаапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, мінеральных угнаенняў.

На ўсходзе штата вырошчваюць рыс, у цэнтральнай частцы асноўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца, на захадзе — проса.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Індуісты — 91%, мусульмане — 6,5%, джайністы — 0,9%, хрысціяне — 0,3% (2000).

Асноўная мова — хіндзі, у раёнах з мусульманскім насельніцтвам ужываецца таксама урду.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]