Мадэкнгеі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мадэкнгеі (палаўан.: Ngara Modekngei, літаральна "сабраныя разам у адно") — сучасная сінкрэтычная рэлігія ў Палау.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мадэкнгеі з'явілася ў пачатку XX ст. як сінкрэтычны рэлігійны напрамак, які аб'ядноўваў хрысціянства са старажытнай палаўанскай рэлігіяй, заснаванай на анімізме і кульце продкаў. Цэнтрам яе распаўсюджання з'яўляецца вёска Ібабанг на востраве Бабелдааб. Заснавальнікам лічыцца тубылец Тэмедад, які быццам бы ўбачыў божае адкрыццё ў сне. У першай палове XX ст. мадэкнгеі фактычна з'яўлялася формай супраціўлення каланіяльнай экспансіі Германіі і Японіі. У наш час гэту рылігію спавядае 8,8% вернікаў Палау. З 1974 г. у Ібабанге працуе рэлігійная школа мадэкнгеі.

Вучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прыхільнікі мадэкнгеі вераць у адзінага бога-нгірчалмкуук, якога атаесамляяюць з Ісусам Хрыстосам. Падобна хрысціянам, яны імкнуцца да выратавання душы. Разам з гэтым, існуе вера ў добрых духаў бладэк, якія ахоўваюць вернікаў і заручаюць іх прытрымлівацца палаўанскіх звычаяў і традыцый, і злых духаў дэлеб. Падчас малітваў вернікаў можа ахопліваць стан трансу, падчас якога яны гавораць і прадпрымаюць учынкі згодна волі духаў.

Культ[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны храм мадэкнгеі знаходзіцца ў вёсцы Ібабанг на востраве Бабелдааб. Прыхільнікі мадэкнгеі не маюць пісьмовых тэкстаў, свяшчэнныя паданні перадаюць у форме спеваў кескес. Яны зберагаюць палаўанскую мову, звычаі і традыцыі, не ўжываюць алкаголных напояў, тытуню і наркотыкаў. Службы ў храме кароткія, складаюцца з сумесных або супольных малітваў. Некалькі разоў на год арганізуюцца маляўнічыя святы, на якія таксама збіраюцца вернікі іншых канфесій і турысты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]