Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа
Будынак тэатра
Будынак тэатра
Тып тэатра драматычны
Заснаваны 1990 год
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Мазыр, Гомельская вобласць,  Беларусь
Адрас вул. Ленінская, д.23
Адкрыты прыблізна ў 1922 годзе
Статус дзейнічае
Кіраўніцтва
Ведамства Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Дырэктар Рыгор Рыгоравіч Сітнік
Мастацкі кіраўнік Вікторыя Эдуардаўна Кузняцова
Галоўны рэжысёр Раман Мацвеевіч Цыркін
Сайт mozyr-theatre.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа — прафесійны тэатр у Мазыры. Размяшчаецца ў будынку па Ленінскай вуліцы, 23, узведзенага ў 1929—1932 гг. як клуб-тэатр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў 1990 годзе на базе Народнага тэатра, які існаваў у Мазыры з пачатку 1950-х гадоў. Трупа тэатра была сфарміравана з артыстаў былога Народнага тэатра і маладых выпускнікоў тэатральнай студыі горада. Спачатку тэатр задумваўся як эксперымент і меў назву Беларускі эксперыментальны тэатр «Верасень». Заснавальнікам і першым мастацкім кіраўніком тэатра стаў рэжысёр Міхаіл Колас.

Трупа «Верасня» асвойвала драматургію сучасных беларускіх аўтараў — Г. Марчука, Ю. Куліка, А. Дзялендзіка, І. Сідарука, Ф. Булякова, а таксама ажыццяўляла новае сцэнічнае прачытанне класікі — п’ес Я. Купалы, В. Вольскага і іншых. На «вераснёўскай» сцэне ставілі спектаклі майстры сучаснай беларускай рэжысуры — Мікола Трухан, Віталь Баркоўскі, Уладзімір Караткевіч.

У 1994 годзе тэатру было прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Рэпертуар тэатра працягваў папаўняцца ўзорамі класікаў і сучаснікаў сусветнай і айчыннай драматургіі. Паступова тэатр стаў арыентавацца на традыцыйныя формы пастановак і стаў драматычным.

Драматычны тэатр у Мазыры — адзін з самых маладых прафесійных калектываў Беларусі. Акрамя таго, Мазыр — першы з райцэнтраў Беларусі, у якога з’явіўся ўласны драмтэатр. Другім стаў Пінск.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1999 года мастацкім кіраўніком тэатра імя І. Мележа становіцца Раман Цыркін. Першымі яго пастаноўкамі на сцэне Мазырскага тэатра былі пераважна п’есы лёгкага жанру, так званыя «камедыі палажэнняў» («Мужчынскі род, адзіночны лік» Ж.-Ж. Брыкера і М. Ласега, «Кантракт» Ф. Вебера).

За адзін сезон тэатр выпускае 5-6 пастановак, з іх 2-3 — для юнага гледача. У 2002 і 2004 гадах тэатр стаў лаўрэатам абласнога фестывалю творчай тэатральнай моладзі, у 2003 і 2005 — стаў пераможцам на «Славянскіх тэатральных сустрэчах».

З 2010 года ў вялікай залі не паказваліся спектаклі. Тэатр знаходзіўся на рэканструкцыі. 16 лютага 2013 года ў будынку здарыўся пажар. Агнём было знішчана каля 800 кв. метраў даху. Часткова пашкоджаны другі паверх. Таксама былі знішчаны амаль ўсе сцэнічныя касцюмы, а таксама тэатральны архіў[1].

Зноскі

  1. http://www.mozyr.by/news/news.php?news_id=235 Архівавана 4 сакавіка 2016. Последствия пожара в Мозырском драмтеатре имени И.Мележа

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]