Майкл Бішап

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Майкл Бішап
англ.: John Michael Bishop
Nci-vol-8172-300 j michael bishop.jpg
Дата нараджэння:

22 лютага 1936(1936-02-22) (78 гадоў)

Месца нараджэння:

Ёрк, Пенсільванія, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

імуналогія, мікрабіялогія

Альма-матэр:

Гарвардскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1989)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (2003)

Джон Майкл Бішап (англ.: John Michael Bishop, нар. 22 лютага 1936, Ёрк, Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі анколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1989 годзе разам з Х.Вармусам «за адкрыццё клетачнай прыроды рэтравірусных анкагенаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джон Майкл Бішап нарадзіўся 22 лютага 1936 года ў Ёрку (Пенсільванія) у сям'і лютэранскага святара. Cкончыў невялікую вясковую школу, затым правінцыйную вышэйшую школу. Сяброўства з сямейным урачом Робертам Кафам стымулявала яго цікавасць да біялогіі чалавека. Вырашыўшы паступаць у медыцынскую школу, Бішап спачатку скончыў Гетысбургскі каледж, а затым пачаў вывучаць медыцыну ў Гарвардскім універсітэце.

Cваю кар'еру пачаў, працуючы ў Нацыянальным інстытуце алергіі і інфекцыйных захворванняў, які з'яўляецца часткай Нацыянальнага інстытута здароўя. Затым ён правёў год, працуючы для інстытута імя Генрыха Петэ ў Гамбургу, Германія, а пасля перайшоў на факультэт Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска ў 1968 годзе.[1] Бішап застаўся на кафедры ў школе з 1968 года, і быў рэктарам універсітэта з 1998 па 2009 год.[2] Ён з'яўляецца дырэктарам Лабараторыі Бішапа[3].

Бішап з'яўляецца вядомым дзякуючы сваёй працы па рэтравірусных анкагенаў, якая прынесла яму Нобелеўскую прэмію. Працуючы разам з Харальдам Вармусам ў 1980-х гадах, ён адкрыў першы чалавечы анкаген, c-Src. Іх вынікі дазваляюць зразумець, як злаякасныя пухліны ўтвараюцца са змяненняў у нармальныя гены клеткі. Гэтыя змены могуць быць выкліканы вірусамі, выпраменьваннем ці ўздзеяннем некаторых хімічных рэчываў.[4]

Аўтар навуковых прац па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу.

Прафесар універсітэта ў г.Сан-Францыска[5][6].

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (2008).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]