Майкл Грант Ігнацьеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Майкл Грант Ігнацьеў
Michael Grant Ignatieff
Майкл Грант Ігнацьеў
дэпутат Палаты абшчын Майкл Грант Ігнацьеў
сцяг
Лідар афіцыйнай апазіцыі Яе Вялікасці
10 снежня 2008 — 30 мая 2011
Папярэднік: Стэфан Дыён
Пераемнік: Джэк Лейтан
 
Партыя: Ліберальная партыя Канады
Адукацыя: Універсітэт Таронта
Гарвардскі ўніверсітэт
Оксфардскі ўніверсітэт
Дзейнасць: журналіст, тэлевізійны дзеяч, выкладчык, палітычны дзеяч
Нараджэнне: 12 мая 1947(1947-05-12) (67 гадоў)
Таронта, Канада
Бацька: граф Георгій Паўлавіч Ігнацьеў
Маці: Элісан Грант
 
Сайт: http://www.michaelignatieff.ca/
 
Аўтограф: Аўтограф

Майкл Грант Ігнацьеў (англ.: Michael Grant Ignatieff; 12 мая 1947, Таронта) — канадскі гісторык і палітык, часовы лідар апазіцыйнай Ліберальнай партыі.

З 10 снежня 2008 Ігнацьеў з'яўляецца лідарам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламента, дзе ён прадстаўляе акругу Этоўбіка-Лейкшор (правінцыя Антарыа) з 2006.

Ігнацьеў атрымаў ступень бакалаўра па гісторыі ў Таронтаўскім універсітэце. Пасля вучыўся ў Оксфардзе і атрымаў ступень доктара па гісторыі ў Гарвардзе ў 1976.

Ён працаваў выкладчыкам ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі, Кембрыджы, Лонданскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце і Гарвардзе. Жывучы ў Вялікабрытаніі, Ігнацьеў адначасова з універсітэцкаю кар'ераю працаваў на радыё і тэлебачанні Бі-бі-сі. Ён з'яўляецца аўтарам 15 кніг.

Ігнацьеў прыйшоў у канадскую палітыку ў лістападзе 2005.

Сямья і асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Ігнацьеў з'яўляецца нашчадкам Графаў Ігнацьевых. Яго бацька Георг Ігнацьеў быў канадскім дыпламатам расійскага паходжання. Дзед Майкла, Граф Павел Ігнацьеў, быў міністрам народнай асветы пры Імператары Мікалае II. Прадзед Майкла, Граф Мікалай Ігнацьеў, быў міністрам унутраных спраў пры Імператары Аляксандры III. Прадзед Ігнацьева па лініі маці, Джордж Манро Грант, быў дырэктарам Універсітэта Каралевы ў Кінгстане.

першай жонкай Ігнацьева з'яўлялася брытанка Сюзан Бераклаў. Ад шлюбу з Бераклаў Ігнацьеў мае сына Тэа і дачку Соўфі. Зараз ён жанаты на венгерцы Жужане Жохар.

Ігнацьеў з'яўляецца праваслаўным.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]