Майкл Колінз, Ірландыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Майкл Колінз у жніўні 1921.

Майкл КО́ЛІНЗ (англ.: Michael Collins, ірл.: Mícheál Ó Coileáin; 16.10.1890, каля Сэмз Крос, Вест Корк, Ірландыя — 22.8.1922, Беал-на-Мблат, каля Корка), ірландскі нацыянальны герой, рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч.

З сям'і фермера, наймалодшы з васьмі дзяцей. Рана застаўся без бацькі, з малых гадоў пад уплывам ірландскай нацыянальнай ідэі, якую яму выказвалі бацька, потым школьны настаўнік. Яшчэ да 14 гадоў, пачаў удзел у барацьбе за незалежнасць Ірландыі.

Член Ірландскага Рэспубліканскага Брацтва (1909). У час Ірландскага паўстання (1916) капітан Ірландскіх Дабраахвотнікаў, пасля паўстання зняволены на 8 месяцаў. Адзін з «выканаўчых дырэктараў» (англ. Executive) Ірландскіх Дабраахвотнікаў (1917, з 1919 — Ірландская Рэспубліканская Армія). Прэзідэнт Ірландскага Рэспубліканскага Брацтва (з 1917). Ваенны кіраўнік ірландскіх рэспубліканскіх сіл (1917), стваральнік і кіраўнік контрразведкі ІРА, у т.л. сакрэтнай групы забойцаў «Сквод» (нефарм. «12 апосталаў»), якая паспяхова змагалася з аддзяленнем «G» брытанскай разведкі ў Ірландыі. Арганізатар кампаніі па збору сродкаў і прыцягненню дабраахвотнікаў, кіраўнік сакрэтных паставак зброі і боепрыпасаў у Ірландыю.

Міністр фінансаў у Дэйл Эйрэан (ірландскім парламенце). Пасля англа-ірландскай вайны прадстаўнік Ірландыі на мірных перамовах у Лондане (1921)[1]. Падпісаў (21.12.1921) пагадненне, паводле якога паўднёвая частка Ірландыі атрымлівала статус дамініёна. Пагадненне падзяліла нацыянальныя сілы, і ў выніку пачало грамадзянскую вайну ў Ірландыі (28.6.1922).

Вядома, што Колінз без ахвоты падпісваў нявыгаднае для Ірландыі пагадненне, якое фактычна адкідала палітычныя дасягненні 1919—1921, і добра ўсведамляў наступствы. Аднак ён лічыў, што будучае дасягненне незалежнай дзяржаўнасці Ірландыі залежыць ад мноства неабходных паступовых крокаў, адным з якіх было і пагадненне. Вядома, што пасля падпісання ён пісаў сябрам, што толькі што падпісаў сабе смяротны прысуд.

Пасля сыходу дэ Валера ў адстаўку з-за пагаднення кіраўнік Часовага Ураду (студзень 1922), быў адным з тых, хто прыймаў здачу брытанцамі Дублінскага замку — сядзібы брытанскіх уладаў у Ірландыі. Галоўнакамандуючы ўрадавай Арміі Свабоднай Дзяржавы (Ірландская Рэспубліканская Армія) з чэрвеня 1922. Быў забіты з засады, верагодна, праціўнікамі пагаднення з Брытаніяй, хоць у гістарыяграфіі і існуюць іншыя версіі (брытанскія сакрэтныя службы, уласныя людзі і інш.).

Зноскі

  1. Мяркуецца, што прэзідэнт дэ Валера выслаў яго, каб дыстанцыявацца ад вельмі пэўнага правалу перамоваў.

[правіць] Літаратура

  • Dana Green. Michael Collins: A Beloved Irish Patriot // Military History Online.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах