Майкл Колінз (астранаўт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Майкл Колінз, астранаўт)
Майкл Колінз
англ.: Mike Collins
Імя пры нараджэнні англ.: Michael Collins[5]
Род дзейнасці афіцэр, касманаўт, лётчык, бізнесмен, лётчык-выпрабавальнік, аўтабіёграф, акцёр, airman, прадпрымальнік
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1930(1930-10-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 2021(2021-04-28)[3] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька James Lawton Collins[d]
Жонка Patricia Finnegan[d]
Дзеці Kate Collins[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майкл Колінз (англ.: Michael Collins; 31 кастрычніка 1930, Рым, Італія — 28 красавіка 2021, Нэйплз, Фларыда, ЗША) — касманаўт ЗША і тэставы пілот, генерал-маёр ВПС ЗША ў адстаўцы.

Пабываў у космасе двойчы. Першы палёт на «Джэміні-10» (ліпень 1966).

Другі палёт — вакол Месяца на «Апалон-11» (ліпень 1969), калі Ніл Армстранг і Эдвін Олдрын рабілі першую высадку на паверхню спадарожніка Зямлі, у гэты час Колінз пілатаваў касмічны карабель на арбіце Месяца. Ён адзін з 24 чалавек на Зямлі, які злятаў да Месяца. За гэты палёт Колінз быў узнагароджаны медалём НАСА «За выбітныя заслугі» ў 1970 годзе.

У 2009 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]