Майкл Левіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Майкл Левіт
англ.: Michael Levitt
Michael Levitt.jpg
Дата нараджэння:

9 мая 1947(1947-05-09) (67 гадоў)

Месца нараджэння:

Прэторыя, ПАС

Краіна:

Flag of Israel.svg Ізраіль
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of the United States.svg ЗША

Навуковая сфера:

Вылічальная біялогія, біяінфарматыка, прадказанне структуры бялку

Месца працы:

Стэнфардскі ўніверсітэт
Інстытут Вейцмана
Лабараторыя малекулярнай біялогіі
Кембрыджскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Кінгс-каледж,
Гонвіл-энд-Кіз

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 2013 Нобелеўская прэмія па хіміі (2013)

Майкл Левіт (анг. Майкл Левіт; 9 мая 1947) — біяфізік, прафесар у галіне структурнай біялогіі ў Стэнфардскім універсітэце з 1987 года, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2013 год сумесна з Марцінам Карплюсам і Ары Уоршэлам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю Левіт атрымаў у лонданскім Кінгс-каледжы, скончыў яго ў 1967 годзе са ступенню бакалаўра навук. У 1972 годзе ў каледжы Гонвіл-энд-Кіз ён атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне вылічальнай біялогіі.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Левіт стаў адным з першых, хто ўжыў метад класічнай малекулярнай дынамікі да малекул ДНК і бялкоў і распрацаваў першае праграмнае забеспячэнне для гэтых мэтаў. Таксама Левіт распрацаваў метады прадказання макрамалекулярных структур, прымаючы ўдзел у эксперыменце CASP. Ён быў навуковым кіраўніком у такіх навукоўцаў, як Марк Гершнейн і Рам Самудрала. Таксама Левіт працаваў у супрацоўніцтве з Сайрусам Чотыя.