Майнтаўэр
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Maintower | |
| Інфармацыя пра будынак | |
|---|---|
| Прызначэнне | офісны будынак |
| Размяшчэнне | Франкфурт-на-Майне |
| Краіна | Германія |
| Вышыня | 200 м |
Майнтаўэр (ням. Maintower) — небаскроб у горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія.
Вышыня небаскроба - 200 м, на даху размешчана назіральная пляцоўка. Вышыня разам з мачтай - 240 м. Майнтаўэр - чацвёрты па вышыні небаскроб ў Франкфурце. Будынак мае чатыры падземныя паверхі і 56 наземныя, ліфт падымаецца на верхні паверх са хуткасцю 7м/сек.
Будаўніцтва прыпадае на 1996-1999 гады па праекце гамбургскага архітэктурнага бюро «Швегер & Партнёр».
Выкарыстанне [правіць]
- штаб-кватэра «Helaba Bank» (Гесэн-Цюрынгскі Зямельны Банк)
- Тэлестудыя Гесэнскага Радыё
- Рэстаран і кактэйль-бар на вышыні 187 м
- Назіральная пляцоўка на даху - вышыня 200 м
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Майнтаўэр- Афіцыйны сайт
- Maintower auf Emporis
- Кругавая панарама дзённага Франкфурта з вежы Maintower
- Кругавая панарама начнога Франкфурта з вежы Maintower