Майнцскі сабор
| Хрысціянскі сабор | |
|
Майнцскі сабор
Mainzer Dom |
|
| Краіна | Германія |
| Горад | Майнц |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Майнцская дыяцэзія |
| Тып будынка | сабор |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль з элементамі готыкі і барока |
| Будаўніцтва | канец X стагоддзя—XV стагоддзе (капітальная рэстаўрацыя і рэканструкцыя ў XIX стагоддзі) |
| Стан | Дзеючы сабор |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Майнцскі сабор на |
|
Майнцскі сабор (ням. Mainzer Dom, поўная назва: Der hohe Dom zu Mainz) — сабор біскупа ў германскім горадзе Майнцы, адзін з т. н. «імператарскіх сабораў» (ням. Kaiserdom). З архітэктурнай кропкі гледжання, у сённяшняй форме гэта - трохнефная базіліка з калонамі, у раманскім стылі з элементамі готыкі і барока.
Будаўніцтва сабора пачалося меркавана ў канцы X стагоддзя, у наступныя стагоддзі дабудоўваліся розныя часткі, ажыццяўляліся рэстаўрацыі і аднаўлення пасля частковых разбурэнняў. У Сярэднія стагоддзі ў ім каранавалі некалькіх каралёў. У 1184 г. Фрыдрых I Барбароса адзначаў у ім пасвячэнне яго сыноў у рыцары, якое ўвайшло ў гісторыю як найбуйнейшая ўрачыстасць Сярэднявечча.
Памеры [правіць]
- Агульная даўжыня: 109 м унутры, 116 м звонку
- Даўжыня сярэдняга нефа: 53 м
- Шырыня сярэдняга нефа: 13,5 м
- Вышыня сярэдняга нефа: 29 м
- Вышыня заходняй вежы: 83 м
-
Гравюра Матэўса Мерыяна Старэйшага (1633).
Спасылкі [правіць]
- Сайт сабора
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Імперскі сабор у Майнцы
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра Германію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |