З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мак (Papaver) — род кветкавых раслін сямейства макавых.
Існуе больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар'і. На Беларусі 3 дзікарослыя віды мака: аргемона, няпэўны, самасейка, або відук. Трапляюцца як пустазелле на палях, каля дарог.
Адна- і шматгадовыя травяністыя, пераважна карэнішчавыя расліны з млечным сокам. Лісце перыстарассечанае або перыстараздзельнае. Кветкі буйныя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах, чырвоныя, белыя, светла-фіялетавыя ці жоўтыя. Плод — каробачка.
Лекавыя, харчовыя, алейныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. 3 няспелых каробачак маку снатворнага атрымліваюць опіум (загусцелы млечны сок, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці лекаў, напр., кадэін, марфін, папаверын, і наркотыкаў), з насення — тэхнічны алей.
Зноскі
- Пярэднеў У. Мак // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.