Макар Краўцоў
Макар Краўцоў (сапр. Касцевіч Макар Мацвеевіч 1891-?) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, публіцыст, перакладчык. Дзядзька беларускага паэта Міхася Васілька.
Са снежня 1919 г. уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі. Аўтар вядомага верша «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі (апублікаваны 30 кастрычніка 1919 г. у газеце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн». Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г., Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921 г. З 1921 г. жыў і працаваў у Вільні. Удзельнічаў у рабоце Беларускага навуковага таварыства. У 1926 г. арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР з кастрычніка 1939 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Віленская праўда». У канцы 1939 г. арыштаваны разам з іншымі дзеячамі беларускага вызвольнага руху (А. Луцкевічам, Я. Пазьняком, С. Буслам, В. Грышкевічам, У. Самойлам і іншымі). Звесткі пра абставіны смерці М. Краўцоўва не высветлены.
