Макар Уласавіч Барташоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макар Уласавіч Барташоў
Дата нараджэння 20 верасня 1909(1909-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1948(1948-02-07) (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Гады службы 19291948
Званне палкоўнік
Камандаваў авіяцыйнай дывізіяй
Бітвы/войны Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Макар Уласавіч Барташоў (7 (20) верасня 1909, г. Жлобін — 7 лютага 1948) — савецкі афіцэр, удзельнік савецка-японскай вайны, камандзір 12-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі Ваенна-паветраных сіл Ціхаакіянскага флоту. Герой Савецкага Саюза (14.9.1945), палкоўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Жлобіне цяпер Гомельскай вобласці Беларусі ў сям'і рабочага. Беларус. Член ВКП (б) з 1931 года. Скончыў няпоўную сярэднюю школу.

У ВМС РСЧА з 1929 года[1]. У 1930 годзе скончыў Ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў у Ленінградзе, у 1931 годзе — школу ваенных лётчыкаў у Барысаглебску, а ў 1932 годзе — Ейскую школу марскіх лётчыкаў.

Удзельнік савецка-японскай вайны 1945.

Камандзір 12-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі (ВПС Ціхаакіянскага флоту) палкоўнік М. У. Барташоў асабіста патапіў танкер. Лётчыкі пад яго камандаваннем здзейснілі 532 баявых вылетаў, нанёсшы суперніку адчувальны ўрон.

Лётчыкі-штурмавікі авіядывізіі палкоўніка М. У. Барташова асабліва вызначыліся ў ходзе Харбіна-Гірынскай аперацыі войскаў 1-га Далёкаўсходняга фронту і Ціхаакіянскага флоту і вызваленні 12 жніўня 1945 года гарадоў Юкі (Унгі, КНДР) і Расін (Наджын, КНДР).

9-17 жніўня 1945 года дывізія наносіла ўдары па частках Квантунскай арміі ў партах і на чыгуначных станцыях, знішчыла 12 транспартаў агульным водазмяшчэннем 47 тыс. т, 11 эшалонаў, 5 самалётаў, 4 моста, 7 артылерыйскіх батарэй, 8 складоў, 2 паравоза, 70 вагонаў, электрастанцыю, дэпо і іншае[1].

Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна 12-й штурмавой авіядывізіі прысвоена ганаровае найменне «Расінская».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 верасня 1945 года за ўмелае камандаванне авіядывізіі, асабістую мужнасць і адвагу ў баях з японскімі мілітарыстамі, палкоўніку Барташову Макару Уласавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 7135).

У 1947 годзе камдзіў скончыў акадэмічныя курсы ВПС і СПА пры Ваенна-марской акадэміі.

Загінуў 7 лютага 1948 г. у авіяцыйнай катастрофе пры выкананні службовых абавязкаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Пахаваны на воiнскiм мемарыяле на праспекце Міра ў горадзе Калінінградзе[1].
  • Імем Героя Савецкага Саюза М. У. Барташова названая вуліца ў яго родным беларускім горадзе Жлобіне[1].

Зноскі

  1. а б в г Барташов Макар Власович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 42. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]