Макбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макбет
манарх Шатландыі
1040 — 1057
Папярэднік Дункан I[d]
Пераемнік Lulach[d]
Мармэр Марэя[d]
1032 — 1057
Папярэднік Gille Coemgáin of Moray[d]
Пераемнік Lulach[d]

Нараджэнне 1005[1][2]
Смерць 15 жніўня 1057
Месца пахавання
Род Марэйская дынастыя[d]
Бацька Findláech of Moray[d][3]
Маці Donalda of Alba[d][3]
Жонка каля Gruoch of Scotland[d][4]
Дзейнасць кароль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макбет (Macbeth), Мак Бетад мак Фіндляйх (шатл. гэл.: Mac Bethad mac Findláich; 1005 — 15 жніўня 1057) — кароль Шатландыі (1040—1057) з Марэйскай дынастыі. Стаў персанажам класічнай трагедыі Шэкспіра «Макбет», якая не зусім адпавядае гістарычнай рэчаіснасці.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Унук караля Кенета II. У 1031 годзе ён атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі тытул графа і вобласць Моры на поўначы Шатландыі.

У 1040 годзе паўстаў супраць свайго стрыечнага брата, караля Дункана I, і забіў яго. Ажаніўся з дачкой Кенета III і стаў каралём Шатландыі. На самай справе ён дамогся трона толькі пасля чатырох гадоў грамадзянскай вайны. Яго наступнае праўленне было адзначана перыядамі грамадзянскай вайны і дынастычнага канфлікту. У адзін з дастаткова мірных перыядаў Макбет здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе набыў вядомасць дзякуючы сваёй шчодрасці да бедных. Тым часам англасаксы падтрымалі прэтэнзіі на трон будучага караля Малькальма III. У 1057 годзе Макбет быў забіты войскамі Малькальма.

Пахаваны на востраве Аёна.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. MacBeth // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • English, Edward D. Encyclopedia of the medieval world. — Facts On File, New York 2005. ISBN 0-8160-4690-5