Македонская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Македонская мова
Саманазва:

Македонски јазик

Краіны:

Рэспубліка Македонія, Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Сербія

Афіцыйны статус:

Рэспубліка Македонія

Агульная колькасць носьбітаў:

1,5[1]—3[2] млн.

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская галіна
Паўднёваславянская група
Усходняя падгрупа
Моўныя коды
ISO 639-1:

mk

ISO 639-2:

mac (B); mkd (T)--

ISO 639-3:

mkd

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Македонская мова — паўднёваславянская мова ўсходняй (балгарска-македонскай) падгрупы. Прызнанне і дэнамінацыя моцна палітызаваныя — у Грэцыі называецца славянскай мовай, у Балгарыі нярэдка лічыцца дыялектам балгарскай мовы.

Распаўсюджана ў Македоніі, Албаніі, Балгарыі, Канадзе, Грэцыі, Венгрыі, Славеніі. Колькасць носьбітаў — 1,6 млн.чал., у т.л. у Македоніі (1986) — 1,39 млн.чал.[3].

Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы у Македоніі.

Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменнасць на аснове кірылаўскай графікі сербскага варыянту. Літаратурная норма была створаная ў 1945 на аснове цэнтральнага дыялекту. Пераклад Бібліі — у 1990.

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны дыялект, больш блізкі да сербскай мовы, займае вобласць на Пн ад Скопле і Куманава, а таксама Дольній Полаг. Паўднёвы (іначай паўднёва-усходні[4]) дыялект распаўсюджаны каля Геўгеліі, Струміцы, возера Дойран, і дасягае ваколіц Салонікаў; мае шмат дробных адменаў. Цэнтральны дыялект, аснова літаратурнай нормы, займае ваколіцы Біталь, Прылеп, Велес, Кічава (Вардарская Македонія), і найменей выказвае ўплыў сербскай і балгарскай моваў; у некаторых класіфікацыях падзяляецца[4] на паддыялекты ваколіц Велеса, Прылепа, Кічава і вобласці Дэбар—Гальчнік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэндэнцыя да ўтварэння асобай літаратурнай македонскай мовы на землях гістарычнай Македоніі аформілася пад канец 19 ст., выражаная ў кнізе К. П. Місіркава «Аб македонскім пытанні» (Сафія, 1903). З 1943, пасля абвяшчэння федэрацыйных прынцыпаў новай Югаславіі, быў пачаты масавы друк па-македонску, папулярызацыя твораў македонскіх аўтараў (К. Рацын, К. Недзелкоўскі, В. Маркоўскі і інш.) Першая афіцыйная кадыфікацыя арфаграфіі адбылася ў 1945, першая школьная граматыка К. Кепескі выпушчана ў 1946, нармалізацыя лексікі — у трохтомным слоўніку 19611966.

Вядомыя дзеячы ў гісторыі македонскай літаратурнай мовы — А. Шопаў, С. Янеўскі, В. Малескі, Б. Конескі, К. Кепескі, Б. Відоескі і інш.

Зноскі

  1. Ethnologue
  2. Omniglot
  3. Этналог, 15-ы вып.
  4. 4,0 4,1 Класіфікацыя ў «Этналог».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кондрашов Н. А. Славянские языки. — М., 1986. С. 235—238.;
  • Супрун А. Е. Введение в славянскую филологию. — Минск, 1989. С. 103—110.;
  • Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Галоўная старонка македонскай

Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў македонскай мовы утрымліваецца ў катэгорыі «Македонская мова»