Макруха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макруха
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gomphidius Fr. 1836

Сінонімы
  • Agaricus subgen. Gomphus Fr. 1821
  • Gomphus (Fr.) Weinm. 1826, nom. illeg.
  • Leucogomphidius Kotl. & Pouzar 1972

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5392
EOL  16631
MB  1836

Макру́ха, Макрэц[1] (Gomphidius) — род грыбоў сямейства макрухавыя (Gomphidiaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы — буйное або сярэдніх памераў, мяккамясістае. Шапка слізістая або сухая, лускаватая, рознага колеру. Слізістае або валакністае пакрывала звязвае шапку з ножкай. Ножка цыліндрычная, з прыкметным кольцам. Гіменафор пласціністы, пласцінкі тоўстыя, рэдкія, зыходныя. Споры авальнападоўжаныя, гладкія.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Род мае шырокае распаўсюджванне, асабліва ў паўночнай умеранай вобласці, і налічвае 10 відаў[2]. Пашыраны ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца макруха пурпуровая, макруха ружовая і макруха яловая. Растуць на зямлі ў хвойных лясах. Пладаносяць у жніўні—верасні.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Спажыванне[правіць | правіць зыходнік]

Ядомыя грыбы.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  2. Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi (10th ed.). Wallingford: CABI. p. 289. ISBN 978-0-85199-826-8.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]