Максімільен Рабесп'ер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Максімільен Рабесп'ер
Maximilien François Marie Isidore de Robespierre
Robespierre.jpg
Дата нараджэння: 6 мая 1758({{padleft:1758|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:6|2|0}})
Месца нараджэння: Q131329?
Дата смерці: 28 ліпеня 1794({{padleft:1794|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (36 гадоў)
Месца смерці: Парыж
Лагатып ВікіСховішча Максімільен Рабесп'ер на Вікісховішчы

Максімільен Рабесп'ер (фр.: Maximilien François Marie Isidore de Robespierre, Максімільен Франсуа Мары Ізідор дэ Рабесп'ер[1] ; 6 мая 1758, Арас — 28 ліпеня 1794, або 10 тэрмідора II года Рэспублікі, Парыж) — вядомы сучаснікам як непадкупны (фр. L'Incorruptible) або Шалёная гіена (у сваіх ворагаў) — адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі, кіраўнік, магчыма, самага радыкальнага рэвалюцыйнага руху — якабінцаў.

Вучыўся ў Калежы Людовіка Вялікага ў Парыжы, скончыў юрыдычны факультэт Сарбоны (1780). 3 1781 адвакат у Арасе. 3 1783 член Араскай акадэміі навук і мастацтваў, з 1788 яе прэзідэнт. У 1789 дэпутат Генеральных штатаў ад трэцяга саслоўя. Актыўна ўдзельнічаў у іх працы і ў дзейнасці створанага на іх аснове Нацыянальнага сходу, з ліпеня 1790 яго сакратар. Абараняў інтарэсы шырокіх народных мас, насуперак ліберальнай большасці сходу, выступаў супраць замацаваных канстытуцыяй 1791 каралеўскага права вета, падзелу грамадзян на актыўных і пасіўных, маёмаснага цэнзу на выбарах, захавання рабства ў калоніях і г.д. У 1791—92 працаваў у секцыях камуны Парыжа, выдаваў штотыднёвік «Défenseur de la constitution» («Абаронца канстытуцыі»), на старонках якога выказваў свае погляды. Меў падтрымку шэрагу дэмакратычных арганізацый: Якабінскага клуба, Клуба кардэльераў, палітычных клубаў Марселя, Версаля, Тулона і іншых гарадоў. Асуджаў агітацыю жырандыстаў за рэвалюцыйную вайну супраць феадальна-абсалютысцскіх манархій Еўропы. Пасля пачатку вайны Францыі з Аўстрыяй і Прусіяй (красавік 1792) агітаваў за рэвалюцыйныя метады вядзення вайны. Максімільен Рабесп'ер не прыняў непасрэднага ўдзелу ў паўстанні 10.8.1792, якое скінула караля, але на наступны дзень быў абраны членам камуны Парыжа. У верасні 1792 абраны дэпутатам ад Парыжа ў Нацыянальны Канвент, дзе стаў адным з найбольш уплывовых дзеячаў якабінцаў. Узначаліў барацьбу супраць панавання жырандыстаў, быў сярод рашучых прыхільнікаў смяротнага пакарання караля Людовіка XVI. Як і Жан-Поль Марат, быў адным з палітычных кіраўнікоў народнага выступлення 31.5— 2.6.1793, якое скончылася арыштам дэпутатаў-жырандыстаў і пераходам улады да якабінцаў. Рабесп'ер — адзін з ініцыятараў рэвалюцыйнай палітыкі якабінскага ўрада (аграрнае заканадаўства, якое ліквідавала феадальнае землеўладанне, прыняцце радыкальнай канстытуцыі 1793 і інш.). 27.7.1793 Максімільен Рабесп'ер абраны членам Камітэта грамадзянскага выратавання (КГВ), фактычна кіраваў ім. Пры Рабесп'еры КГВ ператварыўся ў галоўны орган рэвалюцыйнай дыктатуры, якая змяніла канстытуцыйнае кіраванне (Якабінская дыктатура). Канцэнтрацыя ўлады і ўсіх сіл спрыяла перамозе да лета 1794 над унутранай і знешняй контррэвалюцыяй.

У гэты час абвастрылася барацьба ў рэвалюцыйным кіраўніцтве. Пачаліся рэпрэсіі супраць былых паплечнікаў Рабесп'ера, не згодных з яго палітыкай — прыхільнікаў Ж. Ж. Дантона, Ж. Р. Эбера і інш. Гэта прывяло да змовы ў Канвенце і Тэрмідарыянскага перавароту: 27 ліпеня 1794 г. (9-га тэрмідора) Максімільен Рабесп'ер быў зрынуты і на наступны дзень без суда разам з групай сваіх бліжэйшых паплечнікаў пакараны смерцю на гільяціне.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Максімільен Франсуа Мары Ізідор дэ Рабесп'ер у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.183.