Максіміліян Маркс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максіміліян Маркс
Дата нараджэння 7 (19) кастрычніка 1816
Месца нараджэння
Дата смерці 1893
Месца смерці
Род дзейнасці настаўнік, натураліст, метэаролаг, мемуарыст
Месца працы
Альма-матар

Максіміліян (Максімілян, Максімільян) Восіпавіч Маркс (7 (19) кастрычніка 1816, Віцебск — 1893, Енісейск) — удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчык Сібіры, прыродазнавец, мемуарыст, метэаролаг. Член Рускага геаграфічнага таварыства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскую гімназію (1834). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, але не скончыў яго. У 1857 годзе здаў экзамен на натуральным аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта на званне настаўніка геаграфіі. З 1858 года выкладчык у Смаленску, пазней у 4-й Маскоўскай гімназіі. У снежні 1863 года арыштаваны па падазрэнні ў сувязі з паўстанцамі і за спачуванне ссыльным-палякам, да лютага 1864 года зняволены ў Трубяцкім бастыёне Петрапаўлаўскай крэпасці. Вызвалены пад тайны нагляд паліцыі. Зноў арыштаваны ў 1866 годзе па справе Д. Каракозава аб замаху на Аляксандра II. Асуджаны 24 верасня 1866 года за пасобніцтва замаху, прадстаўленне сродкаў тайнаму рэвалюцыйнаму таварыству «Арганізацыя» і ўкрывальніцтва палітычных злачынцаў-палякаў, да пазбаўлення ўсіх правоў і ссылкі ў Сібір. Паселены ў Кежамскай воласці Енісейскай губерні. З 1868 года жыў у Енісейску. У 1877 годзе атрымаў дазвол пасяліцца ў Екацярынаслаўскай губерні, але з-за хваробы дазвол не выкарыстаў. У лютым 1879 года М. Марксу вернуты ўсе правы, з-пад паліцэйскага нагляду вызвалены ў 1880 годзе з дазволам жыць паўсюдна, апроч сталіц, сталічнай і Таўрычаскай губерняў.

Памёр у Енісейску.

Навукова-даследчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваў у Енісейску першую ў Сібіры метэастанцыю і 12 гадоў праводзіў на ёй назіранні. Зрабіў прамеры глыбінь і шырыні Енісея. Склаў табліцы часу для гарадоў Енісейскай губерні. Па прапанове прафесара А. Нордэншэльда займаўся назіраннямі над касмічным пылам і даказаў яго існаванне. Перадаў прафесару Нордэншэльду, калі той праязджаў праз Енісейск, свае вялікія зборы раслін з ваколіц горада, пазней калекцыя была апрацавана В. Шойтцам. Аўтар прац пра клімат Сібіры («Записки Императорской Академии наук», 1887, т. 55), запісак пра К. Касовіча («Русская старина», 1886, т. 52), М. Буташэвіча-Петрашэўскага («Русская старина», 1889, т. 62).

Пакінуў успаміны пра Віцебск 1820—1830-х гадоў.

Адзначаны залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства (1878) за навуковую дзейнасць.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Записки старика: Витебск с 1821 по 1840 гг. // Віцебскі сшытак. № 1—3, 1995—1997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]