Максіміліян I Іосіф Вітэльсбах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Максіміліян I (IV)
ням.: Maximilian I. von Bayern
MaxI.jpg
Партрэт працы Іозефа Карла Штылера, 1820.
сцяг
курфюрст Баварыі
сцяг
16 лютага 1799 — 1 студзеня 1806
Папярэднік: Карл II Тэадор
Пераемнік: быў абвешчаны каралём
сцяг
кароль Баварыі
сцяг
1 студзеня 1806 — 13 кастрычніка 1825
Папярэднік: тытул заснаваны
Пераемнік: Людвіг I
 
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 27 мая 1756({{padleft:1756|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})
Шветцынген
Смерць: 13 кастрычніка 1825({{padleft:1825|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (69 гадоў)
Мюнхен
Пахаваны: Тэатынеркірхэ, Мюнхен
Род: Вітэльсбахі
Бацька: Фрыдрых Пфальц-Цвейбрукен-Беркенфельдскі
Маці: Марыя Францыска Зульцбахская
Жонка: 1. Аўгуста Вільгельміна Гесэн-Дармштацкая
2. Караліна Бадэнская
Дзеці: сыны: Людвіг I і Карл Тэадор
дочкі: Аўгуста, Караліна, Елізавета, Амалія, Марыя, Сафія і Людавіка

Максіміліян I (ням.: Maximilian I. von Bayern), таксама Максіміліян I Іосіф (27 мая 1756 — 13 кастрычніка 1825) — курфюрст Баварыі з 16 лютага 1799 па 1 студзеня 1806 года (як Максіміліян IV), кароль Баварыі з 1 студзеня 1806 года, з дынастыі Вітэльсбахаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын прынца Фрыдрыха Пфальц-Цвейбрукен-Беркенфельдскага і Марыі Францыскі Зульцбахскай. У 1795 годзе атрымаў у спадчыну Цвейбрукен, а па спыненні са смерцю Карла Тэадора Пфальц-Зульцбахскай лініі ў 1799 годзе стаў курфюрстам Пфальц-Баварыі і герцагам Юліха і Берга.

Мноства кляштароў было пры ім скасавана, універсітэт перанесены з Інгальштата ў Ландсгут, заснавана Акадэмія мастацтваў, палепшана школьная справа, прадпрыняты карэнныя рэформы ў ваенным ведамстве, фінансах, сялянскіх справах, судаводстве і паліцыі.

У памяць пра ўдзел Максіміліяна ў секулярызацыі баварскай адукацыі яго імя (разам з імёнамі заснавальнікаў) носяць два ўніверсітэты Баварыі: Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса-Максіміліяна і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1785 годзе ён ажаніўся з Аўгустай Вільгельмінай Гесэн-Дармштацкай (17651796), у іх было 5 дзяцей:

Стаўшы ўдаўцом ва ўзросце 40 гадоў, Максіміліян I ажаніўся другі раз у 1797 годзе з Каралінай Бадэнскай (17761841), дачкой Карла Людвіга Бадэнскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

Іозеф Карл Штылер. Партрэт дочак Максіміліяна I: Людовікі, Марыі і Сафіі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).