Максіміліян I Вітэльсбах
| Максіміліян I Maximilian I. Kurfürst von Bayern |
||
| Максіміліян I, курфюрст Баварыі | ||
|
||
|---|---|---|
| 1597 — 1648 | ||
| Папярэднік: | Вільгельм V | |
| Пераемнік: | ператворана ў курфюрства | |
|
||
| 1623 — 1648 | ||
| Папярэднік: | Фрыдрых V | |
| Пераемнік: | Карл I Людвіг | |
|
||
| 1648 — 1651 | ||
| Папярэднік: | ператворана з герцагства | |
| Пераемнік: | Фердынанд Марыя | |
| Нараджэнне: | 17 красавіка 1573 Мюнхен |
|
| Смерць: | 27 верасня 1651 (78 гадоў) Інгальштат |
|
| Дынастыя: | Вітэльсбахі | |
| Бацька: | Вільгельм V | |
Максіміліян I (ням.: Maximilian I. Kurfürst von Bayern) — (17 красавіка 1573 — 27 верасня 1651) — герцаг Баварыі з 1597, курфюрст Пфальца 1623—1648, курфюрст Баварыі з 1648.
Біяграфія [правіць]
Сын герцага Вільгельма V. Выгадаваны езуітамі, ён прасякнуўся глыбокай нянавісцю да пратэстанцтва. У 1597 г. бацька перадаў яму кіраванне, і Максіміліян I паспрабаваў навесці парадак у даволі разладжаных справах. Прадпрыняты былі рэформы ў кіраванні, судзе і войску; асаблівая ўвага звернута на фінансы; значна ўзмоцнена ўлада князя на шкоду земскім чынам.
У 1607 годзе Максіміліян I далучыў да сваіх уладанняў горад Донаўверт і адразу ж увёў там каталіцызм. Калі гэта заахвоціла пратэстантаў згуртавацца ў унію (1608 год), Максіміліян I утварыў супраць іх каталіцкую лігу (1609 год) і стаў у яе главе. Нягледзячы на варожае стаўленне да Габсбургаў, ён прыняў у 1619 годзе бок Фердынанда II і выставіў пад заклад Верхняй Аўстрыі войска пад правадырствам Цілі; апошні разбіў ушчэнт Фрыдрыха V Пфальцкага і чэхаў пры Белай Гары пад Прагай (1620) і заваяваў Пфальц. Ва ўзнагароду за гэта Максіміліян I атрымаў у 1623 годзе ад імператара Верхні Пфальц і годнасць пфальцкага курфюрста.
Калі пры далейшым ходзе вайны імператар імкнуўся падпарадкаваць сабе і свайму палкаводцу Валенштэйну ўсе імперскія войскі, Максіміліян I паспрабаваў разбурыць гэтыя планы і спрыяў падзенню Валенштэйна на зборы курфюрстаў у 1630 годзе. Калі ў 1632 годзе Густаў Адольф заняў Баварыю, Максіміліян I быў адтуль на час выгнаны.
У 1637-1638 года ён ваяваў на Верхнім Рэйне са шведамі і французамі, ад якіх краіна яго нямала пакутавала. Жадаючы пазбавіць Баварыю ад бедстваў вайны, ён, асобна ад саюзнікаў, заключыў з французамі і шведамі Ульмскае перамір'е ў 1647 годзе. Па Вестфальскаму міру 1648 года ён атрымаў верхні Пфальц, графства Кам і зацвярджэнне ў курфюрсцкай годнасці.
Выдатна «Anleitung zur Regierungskunst», складзеная Максіміліянам I для свайго сына і спадчынніка Фердынанда-Марыі і выдадзеная Арэцінам (Бамб., 1822) па-латыні і па-нямецку.
Бібліяграфія [правіць]
- Вольф, «Geschichte M.'s I und seiner Zeit» (працягнутая Брэерам, Мюнх., 1807-11);
- Арэцін, «Geschichte M’s» (т. 1, Пасау, 1842);
- Шрэйбер, «M. I» (Мюнхен, 1868);
- Стывэ, «Das kirchliche Polizeiregiment unter M. I» (там жа, 1876); *Стывэ, «Der Ursprung des dreissigjährigen Krieges» (1 кн., там жа, 1875);
- Стывэ, «Kurfürst M.» (там жа, 1882); «Die Politik Bayerns 1591—1607» (там жа, 1878-83, т. 4 і 5); «Briefe und Akten zur Geschichte des dreissigjährigen Krieges».