Максім Аляксандравіч Бардачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Максім Бардачоў)
Футбол
Максім Бардачоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Аляксандравіч Бардачоў
Нарадзіўся 18 мая 1986(1986-05-18)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Беларусь Нёман (Гродна) 25 (0)
2006—2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 55 (6)
2009—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 110 (7)
2013   Расія Том (Томск) 14 (1)
2014—2017 Расія Том (Томск) 47 (0)
2014—2015   Расія Растоў 19 (0)
2017   Расія Арэнбург 1 (0)
2017—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 27 (1)
2020   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 25 (2)
2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (0)
2021—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 37 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2005—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (0)
2009—2021 Беларусь Беларусь 53 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Бардачоў (нар. 18 мая 1986) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2021).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2002 года гуляў за дубль, а ў 2004 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2006 годзе перайшоў у мінскі МТЗ-РІПА, дзе гуляў на працягу трох сезонаў. У складзе мінскага клуба стаў уладальнікам Кубка Беларусі і бронзавым прызёрам чэмпіянату.

У пачатку 2009 года перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ. У барысаўскім клубе хутка замацаваўся ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У складзе БАТЭ чатыры разы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і два Суперкубкі.

У жніўні 2013 года перайшоў на правах арэнды ў клуб «Том», дзе таксама стаў асноўным іграком. Па заканчэнні арэнды «Том» выкупіла правы на іграка, і ў студзені года 2014 Бардачоў падпісаў з клубам кантракт на 3,5 гады[2].

Па выніках сезона 2013/14 тамічы страцілі месца ў расійскай Прэм’ер-лізе. Максім застаўся гуляць за сібірскі клуб у ФНЛ, аднак правёў толькі 4 матчы, пасля чаго ў жніўні 2014 быў арандаваны «Растовам» да канца сезона 2014/15[3].

Па заканчэнні трэміну арэнды ў чэрвені 2015 года вярнуўся ў «Том». Клуб меў намер прадаць Бардачова або аддаць у арэнду[4], аднак сезон 2015/16 абаронца пачаў у складзе томскага клуба[5]. Па выніках сезона дапамог «Тамі» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Арэнбургу»[6]. У складзе «Арэнбурга» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, у Прэм’ер-лізе правёў толькі адзін матч. Па выніках сезона 2016/17 і «Том», і «Арэнбург» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2017 года Бардачоў стаў свабодным агентам[7]. Неўзабаве прыбыў у стан салігорскага «Шахцёра» і падпісаў з ім кантракт[8]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У жніўні і верасні 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, у красавіку і маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна. У 2019 годзе толькі ў сакавіку з’явіўся на полі ў матчы Кубка Беларусі, а пасля ўвогуле не прыцягваўся да каманды і трэніраваўся асобна.

У лютым 2020 года далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», якое ў лютым узяло абаронцу ў арэнду[9]. Стаў трывалым іграком асновы жодзінскага клуба, дапамог яму выйграць першыя ў гісторыі бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[10], а ў студзені 2021 года падпісаў паўнавартаснае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[11].

У ліпені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[12]. У 2021—2022 гадах быў асноўным абаронцам барысаўчан.

У пачатку 2023 года трэніраваўся з БАТЭ, аднак з-за забароны Міністэрства спорту і турызму новы кантракт з клубам не быў падпісаны, і Бардачоў не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе. У ліпені 2023 года барысаўскі клуб абвясціў пра сыход абаронцы[13].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі 2009.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі неўзабаве пасля пераходу ў БАТЭ, 1 красавіка 2009 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Казахстана. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. Галоўны трэнер Бернд Штангэ спрабаваў выкарыстоўваць Бардачова ў якасці левага паўабаронцы, у гэтай якасці ён забіў 2 галы за зборную. Але пазней апусціўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.

Пасля 2017 года не выклікаўся ў зборную, зноў трапіў у каманду ў верасні 2020 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Maksim Bordachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Бордачев подписал контракт с «Томью»(недаступная спасылка)
  3. "Ростов" официально объявил об аренде Бордачева
  4. Спортивный директор "Томи": "На уровне ФНЛ Бордачеву грозит регресс. По нему стоит вопрос продажи или аренды"
  5. "Томь" заявила Нехайчика и Бордачева в ФНЛ
  6. «Томь» подтвердила переход Бордачева в «Оренбург» на правах аренды
  7. Нехайчик и Бордачев покинули "Оренбург", став свободными агентами
  8. "Шахтер" объявил о подписании Бордачева
  9. "Шахтер" отдал Бордачева в аренду "Торпедо-БелАЗ"
  10. Бордачев, Яхшибоев и Вишняков покинули «Шахтер»
  11. Бордачев продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ"
  12. "Торпедо-БелАЗ" объявило о переходе Бордачева в БАТЭ
  13. БАТЭ объявил о расставании с Бордачёвым (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 10 ліпеня 2023.
  14. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]