Максім Горкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Максім Горкі
Maxim Gorky authographed portrait 1.jpg
Фотаздымак з аўтографам
Імя пры нараджэнні:

Аляксей Максімавіч Пешкаў

Псеўданімы:

М.Горкі

Дата нараджэння:

16 (28) сакавіка 1868({{padleft:1868|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})

Месца нараджэння:

Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя

Дата смерці:

18 чэрвеня 1936({{padleft:1936|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (68 гады)

Месца смерці:

Горкі-10, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР

Грамадзянства (падданства):

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 366: statement is not specified.

Род дзейнасці:

пісьменнік, драматург

Прэміі:

Ордэн Леніна

Максім Горкі, таксама вядомы як Аляксей Максімавіч Горкі (пры нараджэнні Аляксей Максімавіч Пешкаў; 16 (28) сакавіка 1868, Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя — 18 чэрвеня 1936, Горкі, Маскоўская вобласць, СССР) — выбітны рускі пісьменнік, празаік, драматург, грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

3 1878 працаваў служкай, грузчыкам, пекарам, дворнікам і інш. 3 1884 жыў у Казані, удзельнічаў у нелегальных народніцкіх гуртках. У 1888-89 і 1891-92 вандраваў па Расіі. За ўдзел у арганізацыі падпольнай друкарні ў 1901 высланы з Ніжняга Ноўгарада. Удзельнічаў у Снежаньскім узброеным паўстанні 1905. У 1906 выехаў у Амерыку, потым — у Італію, жыў на в-ве Капры (1906-13). У 1913 вярнуўся ў Расію. Узначальваў выдавецтва «Всемирная литература» (1918-24). У 1924-31 жыў у Сарэнта (Італія). 3 1931 у СССР. Заснаваў шэраг часопісаў, кніжных серый, у т.л. «Жыццё выдатных людзей», «Бібліятэка паэта» і інш. Ініцыятар І з'езда (1934) і першы старшыня Саюза савецкіх пісьменнікаў. Зрабіў вялікі ўплыў на фарміраванне ідэйна-эстэтычных прынцыпаў савецкай літаратуры.

Цікавіўся беларускім фальклорам. 3 1896 у сваяцкіх адносінах з сям'ёй А. Я. Багдановіча.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку ўпершыню выступіў з апавяданнем «Макар Чудра» (1892). У яго ранняй творчасці спалучаліся рамантызм і рэалізм. У алегарычных творах («Песня пра Сокала», 1895, «Песня пра буравесніка», 1901) адлюстраваліся погляды М. Горкага на рэвалюцыю. Шырокі рэзананс меў зборнік «Нарысы і апавяданні» (т. 1-3, 1898-99). У рэалістычных творах (раманы «Фама Гардзееў», 1899; «Трое», 1900-01, і інш.) паказаў Расію напярэдадні ХХ ст. У драме «Мяшчане» (паст. 1902), п'есах «На дне» (1902), «Дачнікі» (1904), «Дзеці сонца» (1905), «Варвары» і «Ворагі» (1906) адлюстраваў перадрэвалюцыйнью працэсы ў расійскім грамадстве. У рамане «Маці» (1907) спачувальна паказаў нарастанне рэвалюцыйнага руху ў Расіі. Аповесці «Лета» і «Гарадок Акураў» (1909), «Жыццё Мацвея Кажамякіна» (1910-11) пра рускае сялянства і мяшчанства. Патрыятычнымі настроямі прасякнуты «Казкі пра Італію» (1911-13), цыкл алавяданняў «Па Русі» (1912-17). У публіцыстычнай кнізе «Несвоечасовьы думкі» (асобнае выд. 1918) крытыкаваў узяты У. Леніным курс на рэвалюцыю, сцвярджаў пра яе дачаснасць і разбуральныя вынікі. Напісаў аўгабіяграфічную трылогію («Дзяцінства», 1913-14; «У людзях», 1916; «Мае ўніверсітэты», 1923), раман «Справа Аргамрнавых» (1925), п'есы «Ягор Булычоў і іншыя» (паст. 1932), «Дасцігаеў і іншыя» (1933), «Васа Жалязнова» (1936, 1-я рэд. 1910), у якіх зноў звярнуўся да паказу жыцця Расіі да 1917. Аўтар літаратурных партрэтаў «Леў Талстой» (1919), «У. Г. Караленка» (1923), «Сяргей Ясенін» (1927) і інш. Апошні твор — няскончаны раман-эпапея «Жыццё Кліма Самгіна» (ч. 1-3, 1927-31, ч. 4, 1937) у надзвычай згушчанай, насычанай форме адлюстраваў падзеі перадрэвалюцыйных дзесяцігоддзяў.

М. Горкі першы з рускіх пісьменнікаў звярнуў увагу на беларускую літаратуру, даў высокую ацэнку творчасці Я. Купалы і Я. Коласа. Пераклаў на рускую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?», які назваў нацыянальным гімнам беларусаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Полн. собр. соч. Т. 1—25. М., 1968— 76;
  • Архив А. М. Горького. Т. 1—14. М., 1939— 76;

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • 3б. твораў. Т. 5—13, 16—20, 23—24. Мн., 1935—38 (т. 1—4, 14—15, 21— 22 не выд.);
  • Архіп і Лявонка. Вільня, 1910;
  • Зброднік. Канавалаў, Чалкаш. Мн., 1930;
  • Справа Артамонавых. Мн., 1941;
  • Маці. Мн., 1941;
  • Дзяцінства. Мн., 1949;
  • У людзях. Мн., 1952;
  • Мае універсітэты. Мн., 1953;
  • Казкі. Мн., 1968.

На беларускую мову мову творы М. Горкага перакладалі Тэрэза Гардзялкоўская, К. Чорны, М. Гарэцкі, Э. Самуйлёнак, П. Глебка, К. Крапіва, М. Лынькоў, А. Куляшоў, Я. Брыль, Э. Агняцвет, З. Астапенка, С. Баранавых, В. Вітка, Ю. Гаўрук, А. 3арыцкі, М. Лобан, М. Машара, Я. Скрыган, Т. Хадкевіч, У. Хадыка, А. І. Якімовіч.