Максім Уладзіміравіч Маісееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Максім Маісееў)
Футбол
Максім Маісееў
Поўнае імя Максім Уладзіміравіч Маісееў
Нарадзіўся 8 лютага 1987(1987-02-08) (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 88 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Газавік
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Беларусь Віцебск 2 (-3)
2009   Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (-8)
2010   Беларусь Славія (Мазыр) 17 (-28)
2011   Беларусь Смаргонь 7 (-11)
2014—2015 Беларусь Віцебск 1 (-0)
2021— Беларусь Газавік (Віцебск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021.

Максім Маісееў (нар. 8 лютага 1987) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2006 гуляў за дубль «Віцебска». У 2009 годзе выступаў у арэндзе ў «Белшыне», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. Пазней гуляў таксама за мазырскую «Славію» і «Смаргонь». Улетку 2011 года вярнуўся ў «Віцебск», дзе стаў другім брамнікам пасля Юрыя Васюціна. 27 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць БАТЭ (2:2)[1].

Да восені 2012 года заставаўся ў камандзе, хоць і не выходзіў на поле. Пазней быў вымушаны спыніць кар’еру, каб працаваць па размеркаванні па заканчэнні ВДТУ[2]. У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Віцебск» і зноў стаў другім брамнікам. Разам з камандай выйшаў у Вышэйшую лігу, у сезоне 2015 застаўся другім брамнікам, ужо пасля Дзмітрыя Гушчанкі.

У студзені 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[3].

У 2021 годзе ў якасці аматара стаў выступаць у Другой лізе за віцебскі «Газавік».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 дубль Лакаматыў Беларусь 16 -11
2007 дубль Віцебск Беларусь 25 -25
2008 дубль Віцебск Беларусь 28 -29
2009 Д2 Белшына Беларусь 13 -8
2010 Д2 Славія Беларусь 17 -28
2011 (1) Д2 Смаргонь Беларусь 7 -11
2011 (2) Д1 Віцебск Беларусь 2 -3
2012 Д2 Віцебск Беларусь 0 -0
2014 Д2 Віцебск Беларусь 1 -0
2015 дубль Віцебск Беларусь 6 -7

Зноскі