Макс Эйвэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Макс Эйве)
Перайсці да: рух, знайсці
Макс Эйве (1956)

Махгіліс (Макс) ЭЙВЭ (Machgielis «Max» Euwe; 20.5.1901, Ватэрграфсмер, каля г. Амстэрдам, Нідэрланды26.11.1981) — галандскі шахматыст, шахматны літаратар. Міжнародны гросмайстар (1950), міжнародны арбітр (1951).

Скончыў Амстэрдамскі ўніверсітэт (1926). Доктар матэматыкі. Выкладчык ліцэя (Амстэрдам), дырэктар Нідэрландскага даследчага цэнтра апрацоўкі інфармацыі з дапамогай ЭВМ (1958-64), прафесар Тылбургскага і Ратэрдамскага ўніверсітэтаў (1964-71). Прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЕ) у 1970-78. 5-ы ў гісторыі шахмат чэмпіён свету (1935-37). Шматразовы пераможца і прызёр буйных міжнародных турніраў (1921-55), удзельнік больш як 30 матчаў (1921-40). 13-разовы чэмпіён Нідэрландаў. Узначальваў каманду Нідэрландаў на IX, XI, XIII, XIV, XV і XVI Сусветных шахматных алімпіядах (1927-62).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 47. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).