МакSим

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
МакSим
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Марына Сяргееўна Абросімава

Дата нараджэння

10 чэрвеня 1983({{padleft:1983|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (31 год)

Месца нараджэння

Казань, РСФСР, СССР

Краіна

Сцяг Расіі Расія

Прафесіі

спявачка, кампазітар

Жанры

Поп

maksim-music.ru
Commons-logo.svg МакSим на Вікісховішчы

МакSім (сапраўднае імя — Марына Сяргееўна Абросімава[1], 10 чэрвеня 1983[2], Казань, СССР) — расійская спявачка, аўтар і музыкальны прадзюсар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марына Абросімава нарадзілася 10 чэрвеня 1983 года ў Казані. З ранніх гадоў яна пачала вывучаць музыку, вучылася ў музычнай школе. З 14 гадоў дзяўчына пачынае ўдзельнічаць у розных музычных конкурсах (напрыклад, «Teen star» и «Ожерелье Нефертити»)[3], пачынае складаць песні.

У 15 гадоў Марына пачынае рабіць першыя крокі ў музычнай кар'еры. На студыях Казані, у супрацоўніцтве з групай «Pro-Z», запісваюцца яе першыя песні: «Чужой», «Заведи» і «Прохожий». Далей МакSім пачынае самастойна займацца сваёй кар'ерай, запісвае новыя песні. У гэты перыяд спявачка выступае як малабюджэтны праект, супрацоўнічае з малавядомымі калектывамі, напрыклад, з групамі «Губы»[4] і «Ш-cola».

З 2003 года спявачка самастойна выдае песні «Трудный возраст» і «Нежность» на радыё, якія не маюць вялікага поспеху. Аранжоўнікамі і прадзюсарамі гэтых песен з'яўляюцца ўдзельнікі групы «Pro-Z». Аднак, наступная песня «Сантиметры дыхания» нечакана мае вялікі поспех[5]. Але МакSім яшчэ застаецца невядомай шырокай публіцы. Таму спявачка вырашыла адправіцца ў Маскву.

Сабраўшы дастатковую колькасць матэрыялу, МакSім пачынае шукаць кампанію для супрацоўніцтва, звяртаецца к Gala Records і атрымлівае згоду. Пачынаецца праца над першым альбомам спявачкі «Трудный возраст». Альбом выходзіць 28 сакавіка 2006 года і за першыя некалькі месяцаў прадаецца больш чым 200 тысячамі копій, пасля чаго атрымлівае плацінавы статут.[6]

У сярэдзіне 2007 года ў творчасці МакSім адбываюцца змены. Набіраецца каманда музыкантаў, якія павінны выступаць са спявачкай, што адлюстроўваецца на напісанні новых песен. Адначасова пачынаецца праца над другім альбомам спявачкі «Мой Рай», які выходзіць 13 лістапада 2007 года. За 2007 год альбом разыходзіцца тыражом у 700 тысяч копій, атрымаўшы дыяментавы статут.[7]

8 сакавіка 2009 года МакSім нарадзіла дачку, названую Аляксандрай[8]. 14 кастрычніка 2009 года МакSім і Аляксей Лугаўцоў абвянчаліся і адсвяткавалі вяселле. Абрад шлюбу праходзіў у храме Усіх Святых у Маскве[9].

1 снежня 2009 года адбыўся рэліз трэцяга альбома спявачкі «Одиночка»[10].

Склад групы[правіць | правіць зыходнік]

  • Марына Абросімава — вакал, музычны прадзюсар
  • Яўген Мадэстаў — гітара
  • Станіслаў Грошаў — бас-гітара
  • Валянцін Тарасаў — ударныя
  • Кірыла Антоненка — клавішныя

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — Трудный возраст
  • 2007 — Мой рай
  • 2009 — Одиночка
  • 2013 — Другая реальность

Агучванне фільмаў[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  1. НФПФ 2006 — Залаты дыск за альбом «Трудный возраст».
  2. Залаты Грамафон 2006 — статуэтка за песню «Нежность».
  3. Песня года 2006 — дыплом за песню «Нежность».
  4. Love Radio Awards 2006 — спявачка года.
  5. НФПФ 2006 — Плацінавы дыск за альбом «Трудный возраст».
  6. Прэмія Муз-ТВ 2007 — прарыў года и лепшы рынгтон.
  7. Russian Music Awards 2007 Mtv — лепшы поп-праект, лепшая спявачка.
  8. Прэмія Рэкард 2007 — лепшы дэбют, лепшы музычны DVD.
  9. Залаты Грамафон 2007 — статуэтка за песню «Знаешь ли ты»
  10. Гукавая дарожка 2008 — лепшая спявачка года.
  11. НФПФ 2008 — дыяментавы дыск за альбом «Мой рай».
  12. Прэмія Радыёманія 2008 — бронзавы мікрафон у намінацыі «Лепшая спявачка».
  13. Прэмія Муз-ТВ 2008 — лепшая песня («Мой рай»), лепшая спявачка.
  14. Прэмія Billboard 2008 — самы прадаваны альбом («Мой рай»).
  15. Fresh Art 2008 — самая стыльная спявачка.
  16. Glamour Awards 2008 — спявачка года.
  17. Залаты Грамафон 2008 — статуэтка за песню «Научусь летать».
  18. Прэмія Муз-ТВ 2009 — лепшая спявачка.
  19. Залаты Грамафон 2009 — статуэтка за песню «Не отдам».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне Арбітражнага суда Масквы
  2. http://www.kp.ru/daily/23991/76902/print/
  3. http://privet.ru/community/maxi-m
  4. http://www.shoowbiz.ru/showbiznews/3235.html
  5. http://www.tophit.ru/cgi-bin/trackinfo.cgi?id=274
  6. http://www.rusradio.ru/artists/all/8706/?lpa=1
  7. http://www.2m-online.ru/news/detail.php?ID=4019&phrase_id=17372
  8. http://www.kp.ru/daily/24263.3/458964/
  9. http://www.rusradio.ru/news/showbiznes/1457862/
  10. http://2m-online.ru/news/detail.php?ID=5488

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]