Малаві
| Dziko la Malaŵi
Малаві |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| дзяржаўная мова: | |
| сталіца: | Лілонгве |
| прадстаўнік дзяржавы: | Прэзідэнт Малаві |
| кіраўнік дзяржавы: | Бінгу ва Мутарыка |
| плошча: | км² |
| насельніцтва: | |
| шчыльнасць насельніцтва: | жых./км² |
| грашовая адзінка: | |
| часавы пояс: | |
| гімн: | Гімн Малаві |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | |
Мала́ві, Рэспубліка Малаві (англ.: Republic of Malawi, чычэва: Dziko la Malaŵi) — краіна ва Усходняй Афрыцы, мяжуе з Танзаніяй (даўжыня мяжы 475 км), Мазамбікам (1569 км) і Замбіяй (837 км). Непасрэднага выхаду да акіяну не мае. Сталіца — горад Лілонгве.
[правіць] Гісторыя
Старажытнае насельніцтва Малаві — бантумоўныя плямёны н’янджа (на поўдні), чэва (у цэнтры) і тумбука (на поўначы). У канцы XV ст. каля воз. Ньяса склалася племянное аб’яднанне Малаві на чале з правадыром Каронгі. Пазней сюды перасяліліся народы нгоні і яо. У сярэдзіне XIX ст. тэрыторыю Малаві наведваў Д.Лівінгстан, у 1876 г. брытанскія місіянеры заснавалі пасяленне Блантайр. З 1891 г. Малаві — брытанскі пратэктарат Ньясаленд. У 1915 г. тут адбылося антыбрытанскае паўстанне на чале з Дж.Чылембве, задушанае ўладамі. У 1920 – 1930-я гг. ўзніклі туземныя асацыяцыі, у 1944 г. створана першая афрыканская палітычная арганізацыя — Афрыканскі кангрэс Ньясаленда (АКН). У 1953 — 1963 гг. Малаві ўваходзіла ў Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. Пасля забароны АКН на яго базе ў верасні 1959 г. створана партыя Кангрэс Малаві (КМ) на чале з Х.Бандам. У 1961 г. уведзена ў дзеянне Канстытуцыя Ньясаленда. На першых усеагульных парламенцкіх выбарах у Заканадаўчы сход у 1961 г. перамог Кангрэс Малаві. У лютым 1963 г. Ньясаленд атрымаў унутранае самакіраванне, а Банда стаў прэм’ер-міністрам краіны.
6 ліпеня 1964 г. абвешчана незалежная дзяржава Малаві ў складзе Садружнасці. Паводле Канстытуцыі 1996 г. Малаві — аднапартыйная рэспубліка на чале з прэзідэнтам. У краіне ўсталяваўся рэжым асабістай улады Банды, які ў ліпені 1971 г. абвешчаны яе пажыццёвым прэзідэнтам. Жорстка душылася ўсялякая апазіцыя. Праводзілася палітыка спрыяння прыватнаму сектару, асабліва ў галіне забеспячэння харчаваннем. У знешняй палітыцы кіраўніцтва Малаві падтрымлівала цесныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы, ЗША і ПАР. З пачатку 1990-х гадоў краіну ахапілі масавыя дэманстрацыі з патрабаваннем адраджэння дэмакратыі, якія ўзначальвала каталіцкае духавенства. Восенню 1992 г. створаны альянс за дэмакратыю і Аб’яднаны дэмакратычны фронт (АДФ). У студзені 1993 г. урад быў вымушаны дазволіць шматпартыйнасць. У 1994 г. на першых свабодных выбарах прэзідэнтам Малаві выбраны лідэр АДФ Б.Мулузі. З мая 1995 г. набыла сілу новая Канстытуцыя.
[правіць] Сімволіка
[правіць] Гл. таксама
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

