Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты
МХД
Выява лагатыпа
Лідар Надзея Гацак
Дата заснавання 2009
Штаб-кватэра Мінск
Краіна
Ідэалогія Хрысціянская дэмакратыя
Саюзнікі і блокі БХД
Дэвіз «Свабода. Сумленне. Патрыятызм»

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты (МХД) — грамадскае аб’яднанне маладых людзей, пакліканых садзейнічаць фармаванню ў моладзі Беларусі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, заснаванай на хрысціянскіх і патрыятычных каштоўнасцях. МХД яднае грамадзян на добраахвотных пачатках для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў, з’яўляецца свецкім і нерэлігійнымі аб’яднаннем, дзейнасць якога распаўсюджваецца на ўсю краіну.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Моладзевая арганізацыя Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты (МХД) з’яўляецца моладзевым крылом партыі БХД. Арганізацыя была ўтворана ў 2009 годзе.

Справаздачна-выбарчы сход[правіць | правіць зыходнік]

Справаздачна-выбарчы сход Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў адбыўся 7 лютага 2010 г [1]. у Мінску. На сходзе прысутнічала звыш 20 прадстаўнікоў МХД з розных рэгіёнаў Беларусі. Пасля справаздачы кіраўніка моладзевай арганізацыі Любові Каменевай і іншых актывістаў, была абраная Рада МХД. На сходзе былі абраныя чатыры намеснікі старшыні, зацверджаныя каардынатары абласных структураў МХД. Сярод заяўленага на сходзе было абвешчана, што на мясцовыя выбары (2010 год) ад МХД будзе вылучана каля 50 кандыдатаў. Таксама было абвешчана, што Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты плануюць рэгістравацца як асобнае грамадскае аб’яднанне.

I устаноўчы з’езд[правіць | правіць зыходнік]

I устаноўчы з’езд адбыўся 22 мая 2010 г. у Мінску [2]. Удзел у форуме ўзялі больш за 50 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама запрошаныя госці. На з’ездзе былі абраныя кіруючыя органы рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, прыняты статут і стратэгія дзеянняў арганізацыі на бліжэйшы час. Старшынёй Моладзі БХД — Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў на без’альтэрнатыўнай аснове абраная Любоў Каменева. У склад Нацыянальнай Рады аб’яднання ўвайшлі 13 чалавек, 10 з якіх — прадстаўнікі рэгіёнаў.

II устаноўчы з’езд[правіць | правіць зыходнік]

II устаноўчы з’езд адбыўся 3 лістапада 2012 г[3]. Падчас з’езду была абраная старшыня МХД Марына Хоміч Архівавана 16 кастрычніка 2014.. Удзельнікі з’езду, агулам 75 чалавек, зацвердзілі статут арганізацыі і праграму яе далейшай дзейнасці, у тым ліку у межах кампаній за сямейныя каштоўнасці, за папулярызацыю беларускай мовы і культуры, у падтрымку палітвязняў і г.д.

III з’езд[правіць | правіць зыходнік]

III з’езд адбыўся 20 кастрычніка 2013 г [4]. Напачатку з’езду былі падведзеныя вынікі дзейнасці МХД за мінулы год. З’езд МХД акрэсліў планы дзейнасці аргкамітэту на 2014—2015 гады. У прыватнасці, планавалася прыняцце дзейсных мераў па забароне распаўсюду ўсіх відаў наркотыкаў сярод моладзі і падлеткаў. У адукацыйнай сферы МХД планавалі дамагацца павелічэння заняткаў па беларускай мове, літаратуры і гісторыі Беларусі; увядзення ў сярэдніх школах прадмета па асновах хрысціянскай культуры і этыкі; павелічэнне беларускамоўных школ і беларускамоўных класаў; далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу; акадэмічнай свабоды, аўтаноміі вышэйшых навучальных устаноў і студэнцкага самакіравання; адмены абавязковага размеркавання маладых спецыялістаў.

IV з’езд[правіць | правіць зыходнік]

IV з’езд адбыўся 3 снежня 2016 года[5]. На з’ездзе былі зацверджаныя праграма МХД, палажэнне аб працы аргкамітэту, стратэгічныя мэты і задачы на 2016—2018 гады. Сярод прыярытэтных задачах былі прынятыя распрацоўка заканадаўчых прапаноў у абарону правоў моладзі і правядзенне кампаній у іх падтрымку; павелічэнне колькасці сябраў МХД і сеткі рэгіянальных аддзяленняў; падрыхтоўка не менш за 25 маладых лідараў, здольных узяць удзел у мясцовай кампаніі ў якасці кандыдатаў; узмацненне прысутнасці ў сацсетках і СМІ і іншае. У рамках сваіх кампаній МХД было запланавана дамагацца павелічэння колькасці беларускамоўных школаў і класаў, заняткаў па беларускай мове, літаратуры і гісторыі, увядзення ў школах прадмета па асновах хрысціянскай культуры і этыкі, маніторынгу выканання Беларуссю палажэнняў Балонскага працэсу, увядзення надбавак да заробкаў выкладчыкаў за чытанне курсу на беларускай мовы, адмены чорных спісаў дзеячаў мастацтва.

V з’езд[правіць | правіць зыходнік]

V з’езд МХД прайшоў 12 кастрычніка 2019 года[6]. Падчас з’езду Марына Хоміч заявіла пра складанне з сябе паўнамоцтваў старшыні. Новай старшынёй аргкамітэту была абраная Надзея Гацак, яе намеснікамі — Марына Хоміч і Яўген Дудкін. Таксама падчас з’езду быў абраны новы склад рады МХД. Унесеныя праўкі ў статут аргкамітэту, прынятыя абноўленыя стратэгічныя мэты і задачы на бліжэйшыя гады, вырашана распрацаваць абноўлены варыянт праграмы да наступнага з’езду. Галоўнай кампаніяй МХД на бліжэйшыя гады была абвешчаная кампанія для ўнясення зменаў у новы Кодэкс аб адукацыі, старт якой таксама быў пакладзены на з’ездзе.

Каштоўнасці і напрамкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

МХД прапагандуюць сярод моладзі тыя ж ідэі і каштоўнасці, за якія змагаецца партыя БХД[7].

Сярод асноўных мэтаў і задач МХД:

  • стварэнне ўмоў для ўсебаковага разьвіцця моладзі;
  • раскрыццё яе творчага патэнцыялу;
  • садзейнічанне разьвіццю ў Беларусі грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і грамадзянска-духоўных каштоўнасцях беларускага народа;
  • абарона правоў і свабод моладзі.

МХД маюць намер садзейнічаць актыўнаму ўдзелу моладзі ў пабудове грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы, фармаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі, прававой адукаванасці, прапагандзе здаровага ладу жыцця і хрысціянска-дэмакратычных каштоўнасцяў сярод моладзі.

Сярод дзейнасці вылучаюцца наступныя напрамкі:

  • Культура: арганізацыя вечароў і святаў да знамянальных дат (Дзень роднай мовы, Дзень Волі, розныя гістарычныя даты), арганізацыя экскурсій і летнікаў;
  • Адукацыя: лідарства, пабудова каманды, семінары для сяброў арганізацыі (палітычныя, эканамічныя, журналісцкія);
  • Міжнароднае супрацоўніцтва: усталяванне кантактаў і сумесныя мерапрыемствы з уплывовымі палітычнымі структурамі, арганізацыя семінараў у іншых краінах, удзел у летніх школах;
  • Вулічныя акцыі на найбольш актуальныя для Беларусі тэмы.

Галоўныя прынцыпы МХД — справядлівасць, хрысціянскія каштоўнасці, жаданне дапамагаць і абараняць тых, каму патрэбна дапамога.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

За аснову эмблемы МХД узята сімволіка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, а таксама лагатыпы іншых хрыцсціянска-дэмакратычных партый Еўропы, у тым ліку Еўрапейскай Народнай Партыі, Хрысціянскай Народнай Партыі Нарвегіі, Хрысціянска-Дэмакратычнай Партыі Малдовы і гэтак далей. Эмблема МХД выкананая ў выглядзе сэрца, утворанага нацыянальнай бел-чырвона-белай стужкай. У цэнтры сэрца змешчаная абрэвіятура «МХД», па-над якой знаходзіцца стылізаваная выява васілька, што прысутнічае і на сімволіцы БХД.

Кампаніі МХД[правіць | правіць зыходнік]

«Мы не забудзем!»[правіць | правіць зыходнік]

«Мы не забудзем!» — ініцыяваная Маладымі Хрысціянскімі Дэмакратамі кампанія, накіраваная на ўшанаванне памяці выбітных асоб беларускай палітыкі і журналістыкі. Пачалася з вясны 2013 г. Галоўная мэта акцыі згадаць зніклых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі — Юрыя Захаранку, Дзмітрыя Завадскага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага. У межах кампаніі правядзіўся шэраг вечарынаў, якія ладзіліся штомесяц 16-га. вечарах памяці бралі ўдзел вядомыя праваабаронцы, палітыкі ды дзеячы культуры: Гары Паганяйла, Андрэй Клімаў, Віталь Рымашэўскі, Юрый Хашчавацкі ды іншыя. Кожнаму прысутнаму прапанавалася падпісаць петыцыю з патрабаваннем расследаваць гэтыя справы.

«Стоп спайс»[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія МХД супраць паліцельных сумесяў пачалася пасля з’езду МХД увосень 2013 года. Яе задача далучэнне моладзі да грамадзянскай кампаніі па прафілактыцы наркакурэння, а таксама дзеянні накіраваныя на змену заканадаўства, якое рэгулюе права на продаж і распаўсюд наркатычных курыцельных сумесяў. Падчас кампаніі праводзілася інфармацыйная праца, збіраліся подпісы, распаўсюджваліся ўлёткі.

У зваротах МХД патрабуюць:

  • забараніць «паліцельныя сумесі» і прыраўнаваць іх да наркатычных сродкаў;
  • зрабіць больш жорсткім інфармацыйны кантроль за рэкламай «курыльных сумесяў» ў інтэрнэце і сацыяльных сетках, прадугледзець пакаранне сайтаў, якія размяшчаюць аб’явы аб продажы «курыльных сумесяў»;
  • увесці абавязковыя прафілактычныя гутаркі ў школах, ССНУ і ВНУ пра шкоду і наступствах ўжывання «курыльных сумесяў»;
  • зрабіць больш жорсткім пакаранне за захоўванне і распаўсюд «курыльных сумесяў», незалежна ад колькасці.

«Абаронім жывёл»[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятыва з мэтай абароны жывёл Беларусі ад жорсткага абыходжання, якая аб’яднала неабыякавых грамадзян Беларусі, абураных масавымі зверскімі забойствамі жывёл у Мінску і іншых гарадах краіны. Дадзеная ініцыятыва гэта адказ на недасканалае беларускае заканадаўства ў галіне абароны жывёл. Распачалася ўзімку 2013 г. Задача ініцыятывы — дамагчыся прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь аб абароне жывёл, у якім бы змяшчаліся наступныя пункты:

  • Увесці крымінальную адказнасць за жорсткае забойства і катаванне жывёл;
  • Зрабіць больш жорсткім грамадзянска-прававую і адміністрацыйную адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі;
  • Забараніць забойства жывёл балючымі спосабамі;
  • Забараніць забойства жывёл у прысутнасці няпоўнагадовых;
  • Пры адлове безнаглядных жывёл забараніць ўжываць спосабы і тэхнічныя прыстасаванні, якія спрычыняюцца да калецтва, траўмы або гібелі безнаглядных жывёл;
  • Абавязаць органы мясцовай улады забяспечыць умовы для працы прытулкаў для бяздомных жывёл.

«Беларусь — у Балонскі працэс»[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты жадаюць паскорыць механізмы ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс. З гэтай мэтай ладзіцца інфармацыйная кампанія і адукацыйныя мерапрыемствы. МХД жадаюць, каб беларуская адукцыйная сістэма была як мага хутчэй і якасней інтэгравана ў еўрапейскую сістэму адукацыі. МХД прапануюць ўнесці адпаведныя змены ў прававыя і нарматыўныя акты Архівавана 5 лістапада 2014., у першую чаргу ў Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, з тым, каб забяспечыць выкананне прынцыпаў, неабходных для ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс.

Акрамя абазначаных кампаній, МХД маюць вялікі досвед правядзення акцый і кампаній сярод моладзі, зборы подпісаў у моладзевых аўдыторыях і праз інтэрнэт.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 13 кастрычніка 2014.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 13 кастрычніка 2014.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.
  7. [1] Архівавана 26 мая 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]