Малайзія

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

МАЛАЙЗІЯ — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі (на поўдні паўвострава Малака і ў паўночнай частцы вострава Калімантан. Клімат — экватарыяльны, гарачы і вільготны. Агульная плошча 329,8 тыс. кв. км. Сталіца – Куала-Лумпур (1,5 млн. чал.). Адміністрацыйным цэнтрам краіны, куды з 2003 перанесеныя ўрадавыя ўстановы, з'яўляецца Путраджайя. Нацыянальны дзень 31 жніўня. Дзяржаўная мова малайзійская. Афіцыйная рэлігія іслам суніцкага толку. Мусульмане складаюць большасць насельніцтва - каля 60%. Адміністрацыйнае дзяленне: 13 штатаў і тры федэральныя тэрыторыі.

Змест

[правіць] Дзяржаўны лад

Канстытуцыйная манархія. Вярхоўны кіраўнік (кароль) абіраецца на 5 гадоў з ліку дзевяці спадчынных правіцеляў (султанаў) штатаў. У снежні 2006 афіцыйна ўступіў на сталец Вярхоўны кіраўнік Мізан Зайнал Абідзін.

Заканадаўчы орган двухпалатны парламент. Верхняя палата Сенат (паўнамоцтвы - 3 года, старшыня – Абдул Хамід Паванцех). Ніжняя Палата прадстаўнікоў (спікер –Пандзікар Амін Муліа) фарміруецца на тэрмін 5 гадоў па выніках усеагульных прамых выбараў.

Выканаўчую ўладу здзяйсняе кабінет міністраў на чале з Прэм'ер-міністрам Абдулой Ахмадам Бадаві. Міністр замежных спраў Раіс Яцім.

У Малайзіі дзейнічаюць каля 40 буйных палітычных партый. Дамінуючыя пазіцыі ва ўнутрыпалітычным жыцці займае кааліцыя Нацыянальны Фронт (13 партый). Вядучая роля ў ёй належыць найбуйнейшай, фактычна кіруючай партыі - Аб'яднанай малайскай нацыянальнай арганізацыі (АМНА). Найболей уплывовая апазіцыйная партыя Панмалайзійская ісламская партыя (ПАС).

[правіць] Насельніцтва

Насельніцтва 26,6 млн.чал., з іх 65% малайцы і роднасныя ім этнасы, 26% кітайцы, 8% індыйцы і іншыя выхадцы з Паўднёвай Азіі, 1-2% - еўрапейцы і інш.

[правіць] Эканоміка

Па асноўных эканамічных паказчыках Малайзія ўваходзіць у лік новых індустрыяльных краін. У 2007 годзе рост ВУП склаў 6% (у 2006 – 5,9%).

Найбуйнейшым сектарам эканомікі з'яўляецца сфера паслуг 50% ВУП. У 2007 Малайзію наведалі больш 20,7 млн. турыстаў. Найболей дынамічна развіваецца апрацоўчая прамысловасць, якая складае 30% ВУП. Галоўны яе сектар – выпуск арыентаванай на экспарт электроннай і электратэхнічнай прадукцыі. На здабываючую прамысловасць (нафта, газ, волава і інш.) прыходзіцца 7% ВУП. Удзельная вага сельскай гаспадаркі 8% ВУП (звыш 50% сусветнай вытворчасці пальмавага алею, 3-е месца ў свеце па вытворчасці натуральнага каўчука).

Краіна ў ліку асноўных сусветных вытворцаў інтэгральных схем, кандыцыянераў, радыё- і тэлевізійнай апаратуры. Малайзія мае ўласнае аўтамабілебудаванне (тры нацыянальных аўтамабільных прадпрыемства - "Пратон", Перадуа, Хайком).

Знешнегандлёвае абарачэнне Малайзіі, якая ўваходзіць у першую дваццатку дзяржаў свету па гэтым паказчыку, у 2007 склала 324,2 млрд. дол. ЗША (у 2006 - 285,3 млрд. дол.). Экспарт у асноўным прадстаўлены гатовымі вырабамі - электроніка і электратэхніка, а таксама прадукцыя хімічнай прамысловасці. У імпарце галоўнымі артыкуламі з'яўляюцца тавары прамежкавага спажывання (кампаненты і паўфабрыкаты для вытворчасці гатовых вырабаў). Асноўныя гандлёвыя партнёры ЗША, Сінгапур, Японія і Кітай. Аб'ём прамых замежных інвестыцый у 2007 склаў больш 6 млрд.дол. Найбуйнейшымі інвестарамі застаюцца Японія і ЗША.

Прыбытак на душу насельніцтва дасягнуў 6,4 тыс. дол.ЗША. Узровень інфляцыі ў 2007 – 4%, беспрацоўя – 3,3%. З 2005 уведзены плаваючы курс нацыянальнай валюты, які ў сярэднім складае 3,5 рынггіта за 1 дол. ЗША. Знешні доўг – 50,3 млрд. дол. ЗША.

[правіць] Узброеныя сілы

Узброеныя сілы налічваюць 111,5 тыс. чал.: сухапутныя войскі 85 тыс.чал., ВМС 14 тыс.чал., ВПС 12,5 тыс.чал. Колькасць паліцыі каля 95 тыс.чал.

На іншых мовах