Малакасосы, тэлесерыял
| Малакасосы | |
| Skins | |
| Жанр(ы) | |
|---|---|
| Аўтар(ы) ідэі |
Джэймі Брытан |
| Прадзюсар(ы) |
Крыс Клоф |
| У галоўных ролях |
(1-2 сезоны) |
| Краіна(ы) | |
| Разрозненне відэа | |
| Гук | |
| Тэлевізійны(я) канал(ы) | |
| На экранах |
з 25 студзеня 2007 |
| Працягласць серыі |
45 хвіл. |
| Колькасць серый |
44 (5 сезонаў) |
| Афіцыйны(я) вэб-сайт(ы) | |
| IMDb | |
| TV.com | |
«Малакасосы» (англ.: Skins) — брытанскі драматычны тэлесерыял пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя. Серыял створаны тэлесцэнарыстамі Браянам Элслі і яго сынам Джэймі Брытанам для Company Pictures.[1] Прэм'ера адбылася на канале E4 25 студзеня 2007 года.[2] Здымкі праходзяць у Брысталі, школьныя сцэны зняты ў Акадэміі Джона Кобата і Каледжы Філтана.[3]
Увесь першы сезон стаў даступны на DVD 24 верасня 2007 года.[4] Музыку з серыяла таксама можна набыць на CD.[5] Другі сезон пачаўся 11 лютага 2008 года. Трэці сезон — 22 студзеня 2009 года. Чацвёрты сезон — 28 студзеня 2010 года.
5 жніўня 2010 года канал E4 абвясціў імёны новага акцёрскага складу пятага сезону тэлесерыяла.[6] Імёны персанажаў сталі вядомыя 12 снежня.[7] Прэм'ера пятага сезону адбылася 27 студзеня 2011 года.[8]
Змест |
Сюжэт [правіць]
Тэлесерыял распавядае пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя, якія наведваюць старэйшую школу. Кожная серыя раскрыняе сваю асобную тэму, якая адносіцца да аднаго з герояў, аднак, ёсць некалькі агульных сюжэтных ліній. Кожныя два сезоны акцёрскі склад цалкам змяняецца. У серыяле раскрыняюцца такія паняцці як дысфункцыянальная сям'я, псіхічныя расстройствы, сексуальная самаідэнтыфікацыя, смерць.
Фільм [правіць]
У Guardian 21 мая 2009 гады надрукавалі артыкул пра магчымы фільм па Skins. Па заяве Channel4 фільм цяпер на стадыі «папярэдніх перамоў». Channel4 ужо меў поспех у кіно з фільмам «Мільянер з трушчоб», у якім зняўся зорка першых сезонаў Skins Дэў Патэль.
27 мая 2010 года ў блогу Skins з'явілася пацверджанне здымак фільма. Здымкі пачнуцца ў верасні 2010 года, выпуск запланаваны на лета 2011 года.
На гэты момант, удзел у фільме пацвердзілі Дэў Патэль, Нікалас Холт і Кая Скадэларыя.
Зноскі
- ↑ Skins 3. Company Pictures (January 2009). Праверана 7 кастрычніка 2009.
- ↑ Johns, Ian. Spaced out with the Skins generation , The Times (2007-06-07). Праверана 14 кастрычніка 2009.
- ↑ Bristol's real life Skins. Bristol Evening Post (18 September 2008). Праверана 21 сакавіка 2010.
- ↑ Skins DVD Release, play.com. URL быў даступны 2007-03-17.
- ↑ Skins CD Release, play.com. URL быў даступны 2007-03-17.
- ↑ Сустракайце трэцяе пакаленне Skins | Телестрекоза
- ↑ Skins — The gang — E4.com
- ↑ Teenagers: Under their skins , Guardian.co.uk (2010-12-19). Праверана 19 снежня 2010.
Спасылкі [правіць]
- Skins(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Skins на Channel4.com