Маламір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маламір
Маламир
хан Балгарыі
831 — 836
Папярэднік Амуртаг
Пераемнік Прэсіян

Нараджэнне невядома
Смерць 836(0836)
Бацька Амуртаг[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маламір — канасубігі (хан) Балгарыі (831836), самы малодшы сын хана Амуртага.

У Амуртага было трое сыноў — Енравота (Баян), Звініца і Маламір. Ён пазбавіў трона самага старэйшага сына — Енравоту, з-за яго хрысціянскай веры. Сярэдні сын Звініца памёр пры жыцці Амуртага. Такім чынам трон дастаўся самаму малодшаму сыну — непаўналетняму Маламіру. Фактычна краінай кіруе рэгент баіл-каўхан Ісбул[2].

Падчас кіравання Маламіра працягваюцца ганенні на хрысціян. Быў пакараны смерцю самы старэйшы сын Амуртага — Енравота, які стаў першым балгарскім мучанікам.

У 836 г. Маламір памірае і прастол пераходзіць да яго пляменніка Прэсіяна, сына Звініцы.

Зноскі

Спасылкі