Маленькая чорная сукенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяўчына ў «маленькай чорнай сукенцы»

Маленькая чорная сукенка — адна з разнавіднасцяў кактэйльных або вячэрніх сукенак чорнага колеру даўжынёй да каленяў, якую можна апрануць не толькі днём на працу ў офіс, але і на ўрачысты прыём, дапоўніўшы сукенку аксесуарамі.

Маленькую чорную сукенку прыдумала ў 1926 годзе Како Шанэль ў памяць аб загінулым каханым. Да таго моманту чорны колер, асацыяваўся з жалобай, не карыстаўся поспехам, але з прыходам маленькай чорнай сукенкі стаў вельмі папулярны. Сукенка, створаная Шанэль, прыкрывала калені, бо яна лічыла калені самай брыдкай часткай жаночага цела. Сукенку таксама адрознівалі просты паўкруглы выраз, доўгія вузкія рукавы і адсутнасць празмернасцяў, такіх як махрама, гузікі, фальбоны. Дазволіць сабе маленькую чорную сукенку магла кожная жанчына, нават з даволі невысокім прыбыткам. Маючы адну такую сукенку, можна было з дапамогай аксесуараў стварыць мноства камбінацый, і кожны раз выглядаць па-рознаму.

Сучасны варыянт сукенкі значна адрозніваецца ад класічнага: магчымы больш кароткі падол, розныя тыпы каўнеру, выкарыстанне карункаў, фальбон і іншых дэкаратыўных элементаў. Маленькая чорная сукенка прысутнічае ў калекцыях большасці мадэльераў.

Адна з самых вядомых маленькіх чорных сукенак лічыцца простая сукенка ад Юбера Жываншы, якую насіла гераіня Одры Хепбёрн у фільме «Сняданак у Ціфані» (1961).