Малх Карфагенскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малх Карфагенскі
Нараджэнне 1 тысячагоддзе да н.э.
Смерць невядома
Дзейнасць афіцэр, рабімаханат
Званне генерал

Малх — карфагенскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч VI ст. да н.э.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 50-х гадах VI ст. да н.э. быў прызначаны галоўнакамандуючым («рабімаханатам», фінік. רְ ב מ חַנתְּ) карфагенскага войска і кіраваў ім падчас «вялікіх войнаў» у Афрыцы. Перамог плямёны максіяў і вызваліў горад ад абавязку плаціць ім даніну. Дзясятую частку здабычы камандуючы ў суправаджэнні свайго сына адправіў у Цір.

Пачаў карфагенскую экспансію на Сіцылію, заключыў саюз з элімамі, падпарадкаваў Карфагену фінікійскія калоніі на захадзе вострава і ўсталяваў кантроль над землямі сіканаў. У 545 — 540 гг. да н.э. — ваяваў на Сардзініі. У прыватнасці, разбурыў непакорную фінікійскага калонію Кукурэд, побач з якой заснаваў ўжо карфагенскі Каларыс (сучасны Кальяры). Аднак у далейшым ваенная кампанія складвалася няўдала і ашарат прысудзіў Малха да выгнання — разам з усім яго войскам.

У адказ Малх пераправіў войска ў Карфаген і захапіў уладу ў горадзе. Члены ашарата былі пакараны смерцю, а народу абвясцілі пра аднаўленне «справядлівых старых законаў». Па стылі кіравання ўлада Малха ў цэлым нагадвала старажытнагрэчаскую тыранію. Праціўнікі падазравалі, што ён хоча стаць царом, аднак публічна ён такіх намераў не выказваў, відавочна разумеючы непапулярнасць такога кроку сярод абшчыны. Аднак у рэшце рэшт супраць Малха выступіў нават яго ўласны сын, за што той быў пакараны. Абураны народ неўзабаве паўстаў і расправіўся з самім Малха (прыкладна ў 538 г. да н. э.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Малх у Smith, William, ed. (1870) у Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology. (англ.)