Малы Хінган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малы Хінган
48°48′ пн. ш. 127°12′ у. д.HGЯO
Краіны
Даўжынякаля 500 км
Малы Хінган (Расія)
Малы Хінган
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малы Хінган — горы на тэрыторыі Хабараўскага краю і Амурскай вобласці Расіі і на паўночным усходзе Кітая (правінцыя Хэйлунцзян).

Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад каля 500 км. Кітайская частка Малога Хінгана абмежавана далінамі рэк Нуньцзян, Сунгары і раўнінамі Сунляа і Саньцзян. На ўсход ад скразной цясніны ракі Амур (даўжыня 170 км, глыбіня урэзу месцамі да 600 м) да вярхоўяў ракі Тырма на працягу 150 км размешчана расійская частка Малога Хінгана. Пераважае сярэднегорны рэльеф з плоскімі, часта забалочанымі водападзеламі. Найбольшая вышыня 1150 м (гара Дуймяньшань ў Кітаі). Складзены гранітамі, гнейсамі, крышталічнымі сланцамі, базальтамі. Ля заходніх падножжаў — вулканы Удаляньчы (вывяржэнні ў 18 стагоддзі). Радовішчы вугалю, графіту, золата, руд жалеза, волава. На схілах — горныя лясы, на поўначы — лістоўнічныя і ялова-бярозавыя, на поўдні — шыракалістыя з дуба, клёну, ліпы, аксамітнага дрэва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]