Малы бугай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Малы бугай
Ixobrychus minutus 3 (Marek Szczepanek).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ixobrychus minutus (Linnaeus, 1766)

Арэал
выява

  Гнездавы арэал

  Круглы год

  Толькі зімой

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   174850
NCBI   498209
EOL   1049006

Малы бугай, чапля-лазянік або ваўчок (Ixobrychus minutus) — птушка сямейства чаплевых, самая дробная чапля.

Агульныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 32-39 см, маса 130-170 г, даўжыня крыла каля 15 см. Цела сціснута з бакоў. Малы бугай — адзіны прадстаўнік атрада буслападобных, у якіх самец і самка адрозніваюцца афарбоўкай. У дарослых самцоў афарбоўка верха галавы, спіны, махавых і рулявых пёраў чорная, шыя і грудзі вохрыстыя з бураватай падоўжнай палосай, брушка белаватае. Крыючыя пёры крыла жоўтыя, дзюба і ногі зеленаватыя. Самка са спіны бурая са стракацінкамі, жывот, галава і шыя вохрыстыя. Дзюба ў самкі жоўтая з бурым канцом. Маладыя падобныя да самак, але з больш выразнымі палосамі і больш плямістыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), паўднёва-заходняя частка Азiі, паўднёвае ўзбярэжжа Аўстралii, астравы i паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжы Новай Гвiнеi, Афрыка на поўдзень ад Сахары, Мадагаскар, Паўночная Афрыка — толькі лакальна. На Беларусі шырока распаўсюджаны, але даволі рэдкі на гнездаванні від. Насяляе густыя зараснікі над берагамi кантынентальных вадаёмаў паблізу лугоў, а таксама ўчасткi трыснягу з групамi кустоў.

Пералёты від, паўднёвыя папуляцыi аселыя. Пералёты адбываюцца ўначы. Месца зiмовак у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, а таксама на поўдні гнездавога арэала.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца воднымі насякомымі, дробнай рыбай, земнаводнымі, часам яйкамі і птушанятамі дробных прыбярэжных птушак.

Пары, якія гняздуюцца, трымаюцца адасоблена на значнай адлегласці адна ад другой. Гняздо робіць у густых кустах, на паваленых дрэвах, радзей у трыснягу, ажурнае i спружынiстае, з галiнак, укладзеных спiральна да цэнтра (часам скупа выслана лiстамi водных раслiн). Яйкi (5-9) авальныя, амаль з аднолькавымi тупымi канцамi, белыя (часам з блакiтнавата-зялёным адценнем), часта з больш тоўстымі ўчасткамі з вапны; памеры 34 х 26 мм.

Дзякуючы скрытнаму спосабу жыцця і здольнасці маскіравацца, бугай рэдка пападаецца на вочы нават тады, калі ён пасяляецца побач з жыллём чалавека, але голасам выдае сваю прысутнасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)