Малы пагоніч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Малы пагоніч
Porzana parva Vlaskop cropped.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Porzana parva (Scopoli, 1769)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   176249
EOL   913277

Малы пагоніч (Porzana parva) — птушка атраду жураўлепадобныя (Gruiformes), сямейства пастушковыя (Rallidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Птушка памерам са шпака. Даўжыня цела да 20 см, маса 50-60 г. Апярэнне спіны аліўкава-бурае з цёмнымі стракацінамі, шыя і брушны бок аспідна-шэрыя без выразных палос, надхвосце паласатае. У самак на горле вохрыстае або рыжаватае адценне. Ногі ў самца і самкі зеленаватыя. Дзюба кароткая, сціснутая з бакоў, чырвоная каля асновы і зеленавата-жоўтая на канцы.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Заходняя Еўразія (за выключэннем паўднёвага захаду і поўначы) і Малая Азія. На поўнач трапляецца да Прыбалтыкі і цэнтральных абласцей Расіі, на поўдзень - да Чорнага мора, дэльты Волгі, паўднёвага захаду Сібіры.

Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах арэала віду. Верагодна, пашыраны паўсюдна, але мазаічна. Да 1940-х гг. адзначаўся для Пінскага і Брагінскага раёнаў. У пасляваенны перыяд знойдзены ў Гродзенскім (наваколле в. Гожа), Лунінецкім (рыбгас «Лахва», старарэччы Прыпяці), Гарадоцкім (азёры Кашо, Бурачкоўскае), Бярозаўскім, Пружанскім і Мядзельскім раёнах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

У месцах гнездавання з'яўляецца звычайна ў першай палове, у асобныя гады - у другой палове красавіка. Гняздо размяшчае на заломах трыснягу, чароту, асакі або ў курціне травяністай расліннасці, нярэдка сярод галін затопленага вербняку. У кладцы ад 6 да 9 (часцей 7-8) глініста-шэрых або шаравата-жоўтых з іржава-рыжаватай плямістасцю яек памерамі 30,6 x 21,5 мм. Знаходкі поўных кладак з траўня па чэрвень сведчаць аб магчымасці паўторнага гнездавання. Наседжаныя і слаба наседжаныя кладкі трапляюцца звычайна ў канцы траўня - першай палове ліпеня. Наседжваюць абедзве птушкі 20-21 суткі. Адлёт на месца зімоўкі (Міжземнамор'е, Малая Азія, Афрыка) у канцы жніўня-верасні. Асобныя птушкі трапляліся ў Пінскім раёне і ў кастрычніку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5