Малюта Скуратаў
Малюта СКУРАТАЎ, Грыгорый Лук'янавіч Скуратаў-Бельскі (? — 1 студзеня 1573), рускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, думны дваранін, любімы апрычнік і цвёрды саратнік Івана Грознага. Шматлікія гісторыкі, у прыватнасці, Карамзін, прыпісвалі яму забойства мітрапаліта Філіпа (1569), аднак доказаў яго дачынення да гэтай смерці так і не было знойдзена.
У студзені 1570 у сувязі з падазрэннем ў здрадзе Ноўгарада кіраваў яго разгромам, забіўшы шмат жыхароў. У 1571 годзе вёў следства аб прычынах паражэння рускіх войскаў у баі з войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. Загінуў 1 студзеня 1573 года пры ўзяцці крэпасці Вайсенштайн у Лівонскую вайну, асабіста ўзначаліўшы штурм.
Адна з дочак яго, Марыя, была замужам за Барысам Гадуновым, яшчэ адна замужам за Дзмітрыем Іванавічам Шуйскім. Пахаваны побач з магілай свайго бацькі ў Іосіфа-Валакаламскім манастыры. Да цяперашняга часу пахаванне не захавалася.
