Малібдэн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Малібдэн (лац.: Molybdaenum) Mo — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 42; атамная маса 95,94.
Серабрыста-шэры метал. Шчыльнасць 10200 кг/м³, тэмпература плаўлення 2620 °C/.
Прыродныя крыніцы [правіць]
Прамысловае значэнне мае мінерал малібдэніт MoS2. Буйнейшыя радовішчы — у ЗША, Канадзе, Чылі, Расіі, КНР, Казахстане.
Прымяненне [правіць]
Больш за 75% малібдэну ідзе на вытворчасць легіраванай сталі. Малібдэн — важны кампанент кіслотаўстойлівых і гарачатрывалых сплаваў.
Аксіды малібдэну — каталізатары многіх працэсаў арганічнага і неарганічнага прамысловага сінтэзу (нафтаперапрацоўка і інш.).
Літаратура [правіць]
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 214. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)
