Малібдэніт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Малібдэніт | |
|---|---|
| Формула | MoS2 |
| Прымесь | Re, Se |
| Сінгонія | Гексаганальная |
| Колер | Свінцова-шэры, у парашку зелянявы |
| Колер рысы | Свінцова-шэры |
| Бляск | Металічны |
| Празрыстасць | Непразрысты |
| Цвёрдасць | 1 - 1,5 |
| Спайнасць | Ідэальная па {0001} |
| Шчыльнасць | 4,6 -5,0 г/см³ |
Малібдэніт MoS2 — мяккі свінцова-шэры мінерал з тлустым металічным бляскам, сульфід малібдэна. Сінонімы: малібдэнавы бляск, малібдэнавы калчадан.
Уласцівасці [правіць]
Гнуткі, але не эластычны. Генетычна звязаны з гранітамі, кварцавымі жыламі, грэйзенамі, часам з пегматытамі. Крышталі таблітчатыя, але часцей сустракаецца ў выглядзе агрэгатаў лускаватай ці ліставатай формы, украпванняў у кварцы. У выніку гідратэрмальных працэсаў асаджваецца з глыбінных гарачых вод.
Месца нараджэння [правіць]
Сустракаецца ў ЗША (Каларада, Невада), Канадзе, Чылі, Расіі (Паўночны Каўказ, Алтай, Забайкалле), Украіне (Данбас, Валынь), Нарвегіі, Германіі, Чэхіі.
Спасылкі [правіць]
- Малібдэніт у каталогу мінералаў
- Малібдэніт у базе webmineral.com (англ.)
- Малібдэніт у галерэі мінералаў (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра мінерал ці па мінералогію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |