Маліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маліна
Маліна
Маліна звычайная (Rubus idaeus L.)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rubus L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Rubus fruticosus L. 1753
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24848
NCBI   23216
EOL   794574
GRIN   g:10574
IPNI   34017-1

Маліна (Rubus) — род (падрод) кветкавых раслін сямейства ружавых.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая назва роду rubus значыць «ажына», звязана этымалагічна з назвай чырвонага колеру (пар. дыялектнае па паходжанні лац.: rūfus «ярка-чырвоны»[4]).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Род прадстаўлены шматгадовымі травамі, але часцей за ўсё гэта дравяністыя калючыя расліны (лістападныя кусты) з прамастойнымі, паўзучымі або распасцёртымі галінамі і чарговым простым або складаным лісцем з прылісткамі. Кусты дасягаюць вышынёю да 3 метраў і маюць шматгадовае карэнішча. Сцёблы аднагадовыя — зялёныя, двухгадовыя — адраўнелыя, з шыпамі. Лісце непарнаперыстае, трайчастае.

Кветкі абодваполыя, рэдка — аднаполыя. Размяшчаюцца яны па адным або сабраны зверху ў пазухавыя гронкавыя або шчытковыя суквецці. Гіпантый плоскі або варонкападобны, утвораны звычайна пяцічленным калякветнікам і заключае шматлікія тычынкі і песцікі.

Плод — складаная касцянка (шматкасцянка), чырвоная ці жоўтая, рознага смаку і водару.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі; на Беларусі сустракаюцца 6 відаў[5], найбольш вядомая маліна звычайная, трапляецца ў сырых лясах, хмызняках.

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Са старажытных часоў насельніцтва зямнога шара ўжывае ў ежу плады многіх відаў роду: маліну (Rubus idaeus) (віды падроду Idaeobatus), ажыну (Rubus caesius) (цёмнаплодныя віды, якія адносяцца да падроду Rubus, асабліва багата прадстаўленыя ў Еўропе), Rubus arcticus і марошку (Rubus chamaemorus).

У культуры з IV ст. Культурныя сарты атрыманы на аснове маліны звычайнай, або чырвонай (Rubus idaeus), маліны чорнаваласістай (Rubus melanolasius) і інш. Плады маюць у сабе 5—7 % цукру, 1,5—2 % арганічных кіслот, вітаміны B, C, карацін, флаваноіды, фітастэрыны. Выкарыстоўваюцца свежыя і сушаныя, на кандытарскія вырабы, у медыцыне.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

У родзе каля 330[6] (Паводле іншых звестак 600) відаў, якія распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар'і.

Шырокі род дзеляць прыкладна на пятнаццаць падродаў:

Rubus subg.

  • Anoplobatus (Focke) Focke
  • Chamaebatus (Focke) Focke
  • Chamaemorus (Hill) FockeМарошка
  • Comaropsis (Focke) Focke
  • Cylactis (Raf.) Focke
  • ×Cyclobatus Holub
  • Dalibardastrum Focke
  • Diemenicus A.R.Bean
  • Idaeobatus (Focke) FockeМаліна
  • ×Idaeorubus Holub
  • Lampobatus (Focke) Focke
  • Malachobatus (Focke) Focke
  • Micranthobatus (Fritsch) Kalkman
  • Orobatus (Focke) Focke
  • Rubus

Некаторыя вядомыя віды:

Асноўныя шкоднікі і хваробы расліны[правіць | правіць зыходнік]

Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць[5]:

Сярод асноўных хваробаў вылучаюць[5]:

  • антракноз
  • шэрая гніль
  • хлароз
  • мазаіка
  • пурпуровая плямістасць
  • вірусныя хваробы і інш.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Rubus на сайте Germplasm Resources Information Network — (GRIN)
  4. Walde A., Hofmann J. B. Lateinisches etymologisches Wörterbuch. — Heidelberg, 1938. — Т. I. — С. 445, 448.
  5. 5,0 5,1 5,2 А. Р. Валузнёў. Маліна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 285.
  6. Віды рода Rubus на сайце The Plant List.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пярэднеў У. Маліна // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]