Маліна звычайная
| Маліна звычайная | ||||||||||||||||
Плады маліны |
||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Rubus idaeus L. |
||||||||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Маліна звычайная, або чырвоная[3] (Rubus idaeus) — расліна сямейства ружавых. З'яўляецца дыагнастычным відам для класу расліннасці Epilobietea angustifolii.
Расце па высечках, лясах, хмызняках, берагах рэк. Часта разводзіцца ў садах.
Змест |
Батанічнае апісанне [правіць]
|
Маліна. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
||||||||||
Маліна звычайная — лістападны паўкуст са шматгадовым карэнішчам, з якога развіваюцца двухгадовыя надземныя сцеблы вышынёй 1,5-2,5 метра.
Карэнішча звілістае, дравяністае, са шматлікімі даданымі каранямі, якія ўтвараюць магутную разгалінаваную сістэму.
Сцеблы прамастаячыя. Парасткі першага года травяністыя, зялёныя з шызым налётам, сакавітыя, пакрытыя тонкімі, звычайна частымі мініятурнымі шыпамі. На другі год парасткі дранцвеюць і набываюць карычневы колер, адразу пасля плоданашэння засыхаюць, але з таго ж кораня на наступны год вырастаюць новыя сцеблы.
Лісце авальнае, чарговае, чэрашковае, складанае, няпарнаперыстае з 3—7 (звычайна 3—5) пільчастымі, зверху амаль голымі, знізу лямцава-апушанымі лісточкамі. Зверху цёмна-зялёнае, знізу бялёсае, апушана дробнымі валасінкамі.
Кветкі 5-пялёсткавыя, белаватыя, каля 1 см у папярочніку, сабраныя ў невялікія пэндзлепадобныя суквецці, размяшчаюцца на верхавінах сцеблаў або ў пазухах лісця. Пялёсткі карацей долей кубачка. У сярэдняй паласе Расіі маліна квітнее з чэрвеня па ліпень, часам аж да жніўня. У Беларусі цвіце ў маі-чэрвені, ягады выспяваюць у ліпені.
Плады ўяўляюць сабой сакаўныя невялікія валасістыя касцянкі, зрослыя на кветаложы у складаны плод. Плод, як правіла, чырвонага колеру (ад ружовага да насычанага бардовага), аднак сустракаюцца сарты жоўтага і нават чорнага колеру (ажынападобныя)[4].
Плады з'яўляюцца звычайна на другі год. У першы год на парастках замяшчэння ў пазухах лісця толькі закладваюцца 2 кветкавыя пупышкі, з якіх на другі год адрастаюць пладовыя галінкі. У паўднёвых раёнах плады з'яўляюцца і на парастках першага года ў сярэдзіне восені. Існуюць таксама ремантантныя сарты маліны, адаптаваныя да ўмоў сярэдняй паласы Расіі, здольныя пладаносіць на парастках першага года[5].
Хімічны склад [правіць]
Плады ўтрымліваюць да 11 % цукраў (глюкозу, фруктозу, пентозу), сляды эфірнага масла, пекцінаыя і бялковыя рэчывы, слізь, вітаміны C, A, B; 1-2 % арганічных кіслот (яблычная, цытрынавая, вінная, саліцылавая і інш .), спірты (вінны, ізаамілавы, фенілэцілавы), кетоны (ацэтаін, дыацэціл, β-янон), антацыяны цыянін, кацехіны (D-кацехіны, L-эпігалакацехін), да 0,3 % дубільных рэчываў[6][7].
3 мінеральных злучэнняў мякаць пладоў маліны ўтрымлівае шмат жалеза.
Насенне ўтрымлівае да 22 % тлустага алею[7].
Значэнне і ўжыванне [правіць]
Ягады маліны маюць выдатныя смакавыя якасці. Плады маліны ўжываюць як свежымі, так і марожанымі або выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі варэння, жэле, мармеладу, сокаў. Малінавыя віны, настойкі, лікёры валодаюць высокімі смакавымі якасцямі.
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плады маліны (лац.: Fructus Rubi idaei). Плады збіраюць спелымі, без кветаножак і кветкаложа. Сушаць пасля папярэдняга правяльвання у сушылках пры тэмпературы 50-60° C, расклаўшы сыравіну тонкім пластом на тканіне або паперы[8]. У медыцыне сушаныя плады ўжываюцца як патагонны сродак, сіроп — для паляпшэння густу мікстуры.
У выкарыстоўваюцца плады і лісце пры прастудзе, грып, як гарачкапаніжальны сродак.
Саліцылавая кіслата пладоў аказвае патагоннае, гарачкапаніжальнае і супрацьпрастуднае дзеянне. Сухія ягады маліны ў народнай медыцыне заварваюць як асобна, так і ў патагонных зборах пры прастудных захворваннях, грыпе, ангінах. Маліна карысная пры малакроўі, атэрасклерозе і гіпертанічнай хваробе. Сіроп са свежых ягад дабаўляюць у непрыемныя на смак і пах лякарствы. Як вонкавы сродак маліну выкарыстоўваюць для выдалення вугроў і прышчоў. У народнай медыцыне адвары і настоі лісця і кветак маліны ўжываюць пры кашлі, як адхарквальны сродак, пры ліхаманкавым стане, захворваннях горла, вачэй. Водныя настоі лісця выкарыстоўваюць пры энтэрытах, калітах, а таксама пры скурных хваробах, імі палошчуць горла пры стаматытах і ангінах[9].
Меданос. Дзякуючы таму, што кветка маліны нахілена ўніз, пчала, якая здабывае нектар, знаходзіцца як бы пад натуральным падстрэшкам і можа працаваць нават падчас дробнага цёплага дажджу. З нектара, сабранага з 1 га квітнеючай лясной маліны, пчолы атрымліваюць 70 кг мёду, а з 1 га садовай маліны — 50 кг. Малінавы мёд змяшчае 41,34 % левулезы і 33,57 % глюкозы, валодае прыемным пахам і густам[10]. Пчолы, збіраючы нектар, павялічваюць ураджайнасць маліны на 60-100 %[11].
Лісце можа служыць для заварванне гарбаты. Яно змінаецца рукамі, лісце вылучае сок і чарнее, а затым іх сушаць на печы.
Распаўсюджанне [правіць]
Расце ў сырых лясах, хмызняках, на ўзлесках, на высечках, га́рах, лясных палянах і прасеках, сярод іншых кустоў па берагах рэк і ў ярах. Сустракаецца ў еўрапейскай частцы Расіі, Украіне, на Каўказе, у Сібіры; распаўсюджана ў Беларусі[12]. Шырока культывуецца як ягадная расліна.
Краіны-лідэры па вырошчванні маліны:
| Краіна | 1985 | 1995 | 2005 |
|---|---|---|---|
| 0 | 85 | 175 | |
| 0 | 53 | 90 | |
| 14 | 32 | 62 | |
| 38 | 40 | 38 | |
| 26 | 27 | 20 | |
| 0 | 8 | 20 | |
| 15 | 20 | 13 | |
| 23 | 11 | 11 | |
| 26 | 18 | 10 | |
| 6 | 7 | 8 |
Агратэхніка [правіць]
Маліна патрабавальная да ўрадлівасці, паветра- і вільгацезабеспячэння верхняга перагнойнага гарызонта глебы, дзе размешчана асноўная маса каранёў. Таму пад перадпасадачную апрацоўку глебы ўносяць высокія дозы арганічных і мінеральных угнаенняў. Пасадку маліны праводзяць восенню або вясной. Адлегласць паміж кустамі: пры куставым спосабе вырошчвання 0,7—1 м, пры палосным — 0,25—0,5 м. Добрыя ўраджаі магчымы толькі пры шпалернай культуры. На ўзроўні сярэдняй вышыні парасткаў нацягваюць два паралельныя рады дроту або сінтэтычнага шпагату з абодвух бакоў паласы раслін, шырынёй 30—50 см. Пры куставым спосабе вырошчвання парасткі падвязваюць веерам — да аднараднай шпалеры з двух радоў дроту[9].
Далейшы догляд за насаджэннямі заключаецца ў рыхленні глебы і знішчэнні пустазелля, абрэзцы кустоў, унясенні ўгнаенняў, правядзенні паліваў, барацьбе са шкоднікамі і хваробамі. Глеба ў радах і міжрадкоўях павінна быць рыхлая, без пустазелля, а ў радах (палосах) — пад пастаянным слоем 10—15-сантыметровай мульчы з торфу, перагною і інш[9].
Калі каранёвыя парасткі дасягнуць вышыні 30—50 см, праводзяць нарміроўку маладых парасткаў, спалучаючы з рыхленнем глебы. Пасля апошняга збору ягад усе парасткі, якія адплоданасілі, выразаюць да ўзроўню глебы. Зімой маліна можа падмярзаць, гэта звязана не толькі з вялікімі маразамі, але і з рэзкімі перападамі тэмператур. Найбольш просты спосаб аховы маліны ад падмярзання — прыгінанне парасткаў да зямлі[9].
Шкоднікі [правіць]
Пашкоджанні парасткаў [правіць]
- Pennisetia hylaeiformis (syn. Bembecia hylaeiformis) Lasp.. Матылёк з кантрасна афарбаваным сінявата-чорным целам, з празрыстымі шклопадобнамі крыламі, некалькі нагадвае вос. Кукалка карычневая. Даўжыня гусеніц да 30 мм. Гусеніцы зімуюць ўнутры сцеблаў у іх заснавання. З вясны актыўна сілкуюцца, выядаючы іх асяродак. Скончыўшы развіццё, усярэдзіне хадоў ператвараюцца ў кукалак, папярэдне зрабіўшы некалькі адтулін для выхаду матылькоў. Матылькі з'яўляюцца ў чэрвені — ліпені і адкладаюць яйкі на глебу каля аснаванняў сцеблаў. Якія выйшлі з яек гусеніцы ўгрызаюцца ў сцеблы і карані, выклікаючы на іх ўздуцці. Пашкоджаныя сцеблы слаба пладаносяць, падсыхаюць, надломваюцца у аснавання.
- У якасці прафілактыкі рэкамендуецца дбайная нізкая выразка і спальванне пашкоджаных і завялых парасткаў і своечасовае выдаленне адпладанасіўшых сцеблаў[13].
- Распаўсюджанне: Амурская вобласць, поўдзень Хабараўскага края, Сахалінская вобласць, Прыморскі край; лясная і лесастэпавая зоны. Умераная Еўразія[14].
- Chortophila dentiens Pand.[15].
- Resseliella theobaldi Barnes[16].
- Macropsis fuscula Zett.. Гэты від сямейства Cicadellidae праводзіць зіму ў стадыі яйка ўнутры тканін сцеблаў каля бакавых пупышак на культурнай і дзікай маліне, з'яўляецца пераносчыкам віруса выраджэння[17].
Пашкоджанні бутонаў [правіць]
Пашкоджанні пладоў [правіць]
- Малінны жук звычайны (Byturus tomentosus). Дарослыя жукі і лічынкі пашкоджваюць ягады і кветкі. Жукі зімуюць у глебе на глыбіні 5-10 см паблізу кустоў маліны. Па заканчэнні зімоўкі сілкуюцца тычачкамі і песцікамі кветак розных раслін, а затым пераходзяць на маліну, ядучы маладыя лісце і выгрызаючы змесціва бутонаў. Яйцакладка ажыццяўляецца на маладыя лісточкі, а затым у маладыя кветкі. Лічынкі сілкуюцца пладаложам, а часам і касцяніцай, з-за чаго ва ўжытку ягады называюць «чарвівыя». Акукліванне лічынак адбываецца ў глебе[19].
- Lampronia corticella L.. Пярэднія крылы 5-7 мм даўжынёй, шэра-карычневыя з фіялетавым адлівам, ўпрыгожаны залаціста-жоўтымі плямамі рознай велічыні, з якіх два найбольш буйных прымыкаюць да задняга краю. Вусікі кароткія. Еўразійскі лясны від. Матылькі лятаюць днём, у канцы чэрвеня і ліпені. Гусеніцы насяляюць на маліне[20].
Пашкоджанні пупышак [правіць]
- Incurvaria rubiella Bjerk.. Маленькі начны матылёк з жоўтай галавой. Размах крылаў 11-14 мм. Пярэднія крылы пурпурна-карычневыя, бліскучыя з жоўтымі крапінкамі. Заднія крылы шэрыя з чорнымі серабрыстымі махрамі. Зімуе ў стадыі вусеня ў маленькіх белых шчыльных коканах пад адсталай карой старых сцеблаў маліны, у пяньках або на паверхні глебы. Ранняй вясной гусеніцы выходзяць з коканаў і пранікаюць у пупышкі маліны. Пашкоджаныя пупышкі засыхаюць, развіваюцца толькі адзінкавыя лісточкі. Сілкуючыся змесцівам пупышкі, вусень прагрызае ход да сярэдзіны парасткаў. Скончыўшы харчаванне, акукляюцца ў сярэдзіне парасткаў або ўнутры пупышкі. Кукалкі карычневыя, 5-8 мм. Праз некалькі дзён з кукалак выходзяць матылькі. Лёт адбываецца ў перыяд цвіцення маліны. Яйкі адкладаюцца па адным у кожнай кветцы. Вусені сілкуюцца пладаложам ягад да пачатку іх паспявання, а затым спыняюць развіццё, спускаюцца да аснавання парасткаў і ўпадаюць у дыяпаўзу[21]
Пашкоджанні лісцеў [правіць]
- Tetranychus urticae C.L.Koch[22]
- Eriophyes gracilis Nal.. У перыяд распускання пупышка гэты від кляшчоў можна выявіць на ніжнім баку лісця. Пры вялікай колькасці кляшчоў ліст пакрываецца бледна-зялёнымі масляністымі плямамі, форма ліста становіцца выродлівай. Дарослыя самкі зімуюць пад лускавінкамі пупышак[19].
- Amphorophora rubi Kalt.
- Aphis ideai. Цела яйкападобнае, даўжынёй 1,8-2,1 мм. Светлая, жаўтлява-зялёная, зелянява-белая. Трубачкі і хвосцік светлыя. Вусікі дасягаюць ½ даўжыні цела. Пасяляецца на ніжнім баку ліста. Прыкметнай дэфармацыі лісця не выклікае. Сустракаецца ў чэрвені — жніўні[23].
Пашкоджанні каранёў [правіць]
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Пярэднеў У. Маліна // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
- ↑ Малина и ежевика. Видовой состав. (руск.) . selplod.ru (15.04.2009). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 6 мая 2010.
- ↑ Евдокименко С. Н. Биологический потенциал ремонтантных форм малины и селекционные возможности его использования (руск.) . DiBase.ru (16.03.2009). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 6 мая 2010.
- ↑ Под ред. Борисова М. И. Лекарственные свойства сельскохозяйственных растений — Мінск: Ураджай, 1974. — С. 236. — 336 с.
- ↑ 7,0 7,1 Вехов В. Н. и др. Культурные растения СССР / Отв. ред. Т. А. Работнов — М.: Мысль, 1978. — С. 144. — 336 с.
- ↑ Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева — м: Высш. шк., 1990. — С. 209. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ 9,0 9,1 9,2 9,3 Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- ↑ Иойриш Н. П. Пчёлы в жизни людей — Киев: Урожай, 1969. — С. 41—42. — 183 с.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Малина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — 1955.
- ↑ Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд.—Мн.: Ураджай, 1981.
- ↑ Малинная стеклянница — Bembecia hylaeiformis на сайце Вредители в вашем саду (руск.)
- ↑ Pennisetia hylaeiformis Lasp. — Малинная стеклянница на сайце Центральная научная сельскохозяйственная библиотека Российской академии сельскохозяйственных наук (ГНУ ЦНСХБ Россельхозакадемии) (руск.)
- ↑ Муха малинная на сайце Вредители плодовых и ягодных культур (руск.)
- ↑ Беляев А. А. Защита малины от малинной побеговой галлицы и стеблевых микозов в Западной Сибири — Автореферат диссертации на соискание учёной степени доктора сельскохозяйственных наук. — Новосибирск, 2010.
- ↑ Власова Э. А., Ларина Э. И. Защита ягодных культур — Лениздат, 1974.
- ↑ Попов С. Я. Трофические связи малинно-земляничного долгоносика Anthonomus rubi Herbst (Coleoptera, Curuculionidae) // Энтомологическое обозрение. — 1996. — Т. 75. — № 2. — С. 263-272.
- ↑ 19,0 19,1 Казаков И. В., Кичина В. В. Малина — М.: Россельхозиздат, 1976. — 76 с.
- ↑ Моль продоксидовая малинная / Lampronia corticella (Linnaeus, 1758) на сайце Бабочки Южного Урала: Справочник-определитель. (руск.)
- ↑ Савковский П. П. Атлас вредителей плодовых и ягодных культур — 5-е изд., доп. и перераб. — К.: Урожай, 1990. — 96 с.
- ↑ Обыкновенный паутинный клещ на сайце Сингента (руск.)
- ↑ Aphis idaei Goot — Малинная тля на сайце Центральная научная сельскохозяйственная библиотека Российской академии сельскохозяйственных наук (ГНУ ЦНСХБ Россельхозакадемии) (руск.)
Літаратура [правіць]
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
