Мамай
З Вікіпедыя.
Мамай — важны ваеначальнік Залатой арды з 1370 года, татарскі цемнік (ваявода).
Захапіў уладу пасля забойства хана Хызра ў 1361. Пры ім змянілася некалькі ханаў, яму паслухмяных: Абдул, Магамет-Султан, Цюлюбек і іншыя, пасля чаго ён сам сябе абвясціў ханам, што не было афіцыйна прызнана — па непарушнай традыцыі толькі чынгізід мог насіць тытул хана.
У 1378 году ён паслаў мурзу Бегіча для нападу на разанскую зямлю, але атрад гэты быў пераможаны Дзмітрыем Іванавічам на рацэ Вожы. Наступствам паразы быў вялікі паход Мамая, які завяршыўся Кулікоўскай бітвай. Mамай прымушаны быў збегчы і ў ардзе сустрэўся са стаўленікам Тамерлана, Тахтамышам, якому быў вымушаны саступіць уладу над Залатой Ардой. Мамай паспрабаваў уцячы са скарбамі і прыхільнікамі ў Кафу, але быў там забіты.

