Манарыфма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Манары́фма — рыфма, якая спалучае ўсе радкі вершаванага твора. Верш, напісаны манарыфмай, называецца манарымам. Апошні радок у гэтым вершы — халасты.

Манарыфма, якая надзвычай абвастрыла рыфмовае чаканне, раптам «спатыкаецца» на слове незарыфмаваным. Вось манарыфма ў вершы П. Панчанкі часу Вялікай Айчыннай вайны «Чаго баіцца немец?»:

Ці не бачылі вы фрыца,
Што ўсяго цяпер баіцца?
Ён баіцца ў лазні мыцца:
Вельмі лёгка абварыцца,
І ў цырульніка галіцца —
Можа з горла кроў паліцца.
А падыдзе да крыніцы,
Не адважыцца напіцца,
Каб насмерць не атруціцца.
Хоча ў сена ён зарыцца,
Толькі страшна — загарыцца.
І у хаце кепска спіцца —
Партызан заўсёды сніцца.
Бруха ў гада разбаліцца,
Ён да ветру не імчыцца,
А падыме паўмасніцы
І паскудзіць чужаніца.
Ды за ўсё страшней для фрыца
Нашых залпаў бліскавіцы…
Трэба, хлопцы, згаварыцца,
З акупантам разлічыцца
І зрабіць яму капут.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]